Темы

Працавітыя, дамавітыя, творчыя…

Працавітыя, дамавітыя, творчыя…

Пяць маладых вясковых сямей з розных куткоў Магілёўшчыны прынялі ўдзел у абласным сельскагаспадарчым конкурсе БРСМ “Уладар сяла”. Сёлета  ён адбыўся 8 ліпеня на свяце “Купалле” ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Пазмагацца за ганаровае званне лепшых з’ехаліся сем’і з Магілёўскага, Шклоўскага, Круглянскага, Асіпо-віцкага раёнаў, Глушчыну прадставіла сям’я Вікторыі і Андрэя Самусевых (на здымку), якія жывуць у аграгарадку Заеліца і выхоўваюць дзвюх цудоўных дачок.

Па ўмовах мерапрыемства ўдзельнікі павінны былі праявіць свае здольнасці ў некалькіх конкурсах. Пачалася праграма з візітнай карткі, дзе канкурсанты арыгінальна прэзентавалі свае сем’і, іх традыцыі, каштоўнасці. У конкурсе “Па дровы” трэба было прадэманстраваць спрыт і сілу праз распілоўванне вялікага бервяна, пасля гаспадар хутка сек яго на дровы, а гаспадыня складвала іх. Дарэчы, тут нашы землякі былі лепшымі. Веданне ўдзельнікамі гісторыі і культуры Магілёўскай вобласці знайшло сваё адлюстраванне ў іх адказах падчас віктарыны “Родны край”. Пасля кожная сям’я здзіўляла гледачоў і членаў журы смачнымі сялянскімі стравамі, якія можна было нават паспытаць, а таксама сваімі творчымі здольнасцямі і рукадзельнымі вырабамі. Так, сям’я Самусевых на суд журы прадставіла цудоўныя саматканыя паясы і дзіўны абраз Божай Маці, зроблены з гліны.

У выніку ў абласным конкурсе “Уладар сяла” перамагла сям’я са Шклова. Прадстаўнікі Глускага раёна занялі заслужанае другое месца. Але, як сказала Вікторыя Самусева, для іх сям’і галоўным быў удзел у мерапрыемстве, а не перамога. Ім было прыемна, пакінуўшы ў баку паўсядзённыя справы, атрымаць новыя ўражанні і добры настрой. Варта адзначыць, што ў падрыхтоўцы да мерапрыемства нашым землякам вельмі дапамагла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Ганна Царык.

Усе ўдзельнікі і пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Конкурс стаў сапраўдным святам, нагадаў пра сямейныя традыцыі, уславіў вясковае жыццё і яшчэ раз пераканаў, што ў розных кутках Беларусі ёсць шмат моладзі, якая ўмее працаваць, любіць родны край, захоўвае народныя традыцыі.

Ганна АЎТУХОВА

Фота прадастаўлена Глускім раённым камітэтам БРСМ

Последние новости

Актуально

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2026
Читать новость
Власть

С 81-й годовщиной Победы советского народа над фашистской Германией и ее союзниками. Поздравление от Олега Дьяченко

9 мая 2026
Читать новость
Власть

Наталья Кочанова поздравляет с Днем Победы

9 мая 2026
Читать новость
Власть

С Днем Великой Победы! Поздравление от руководства области

9 мая 2026
Читать новость
Власть

С Днем Победы! Поздравляет руководство района

9 мая 2026
Читать новость
Общество

Пераможны май. Помніць пра ўсё

8 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем