Темы

Працаўладкаванне — справа агульная

Працаўладкаванне — справа агульная
На камісіі па працаўладкаванні ў аграгарадку Катка

З пачатку года ў Глускім раёне адбылося дзевяць кірмашоў вакансій, яны былі сумешчаны з пасяджэннямі камісій па працаўладкаванні беспрацоўных грамадзян. На гэтыя кірмашы, акрамя спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Глускага райвыканкама, прыходзяць кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, у тым ліку прыватных, дзе могуць прапанаваць рабочыя месцы. Як мінімум раз на месяц сустрэчы з беспрацоўнымі ладзяцца ў Глуску, расказала рэдакцыі начальнік аддзела працы, заработнай платы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Галіна Кудзелка, таксама яны прайшлі ўжо ў Казловіцкім, Каткаўскім, Слаўкавіцкім і Завалочыцкім сельскіх Саветах. Дарэчы, два з кірмашоў, што праходзілі ў райцэнтры, былі арганізаваны ў аддзеле ўнутраных спраў — для тых, хто нядаўна вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі.

У агульнай колькасці на кірмашах вакансій у гэтым годзе пабывала больш за семдзесят чалавек, паведаміла Галіна Кудзелка. Выдадзена 19 накіраванняў у розныя арганізацыі раёна — у ААТ “Глускае РАПТЗ”, “Эксперыментальная база “Глуск”, “Турыно-агра”, “Аграфірма “Слаўгарадскі”, “Глуская Зара”, а таксама ў “Жылкамгас”, ТАА “Альфафорэст”, ПМК-249, СФГ “Поблін”, цэнтралізаваную клубную сістэму і Глускае райпо. Дзевяць чалавек накіраваннямі чамусьці не скарысталіся, проста не з’явіліся да наймальнікаў, а вось астатнія дзесяць знайшлі работу. Так, у эксперыментальную базу “Глуск” былі прыняты электрык і ветурач, у аграфірму “Слаўгарадскі”  — рабочы ў будаўнічую брыгаду і палявод, у “Турыно-агра” — бухгалтар, адзін чалавек уладкаваўся жывёлаводам у ААТ “Глускае РАПТЗ” і яшчэ адзін — даглядчыкам у “Глускую Зару”. Акрамя гэтага, двух беспрацоўных прынялі рабочымі на палігон у “Жылкамгас”, яшчэ адзін заняў вакантнае месца відэадэманстратара ў кінатэатры “Арыён”.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Ірыны ГРАМЫКІ

Последние новости

Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня народного единства помиловал 25 человек

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию и прием граждан в Глусском райисполкоме 19 сентября проведет Александр Жигун

17 сентября 2025
Читать новость