Темы

Прайшліся з зоркаю па школе

Прайшліся з зоркаю па школе

Думаю, у многіх школах раёна існуе традыцыя 14 студзеня ладзіць Калядкі. Вось і ў першай школе гарпасёлка трэцякласнікі падрыхтавалі невялічкае прадстаўленне і пайшлі з ім па класах, паведаміла нам педагог-арганізатар Аляксандра Дземідзенка. Зарканоша, Шчодра, Механоша, Цыган з Канём і Дзед Каляднік — вось тыя фальклорныя персанажы, у якіх пераўвасобіліся дзеці. Калі ў першым кабінеце, куды завіталі, маленькія артысты адчувалі сябе трохі ніякавата, то далей асмялелі і наведалі ўсіх без выключэння — ад першакласнікаў да адзінаццацікласнікаў. Не прамінулі калядоўшчыкі і настаўніцкай, дарэчы, тут ім пашанцавала: якраз была агульная нарада і сабраліся ўсе педагогі. Завіталі калядоўшчыкі і ў школьны буфет. Паўсюль, як і павінна гэта быць у Каляды, іх частавалі цукеркамі, фруктамі, рознымі прысмакамі і ўзнагароджвалі апладысментамі.

А. ВАЛОШКА

Фота прадастаўлена СШ № 1

Последние новости

АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко открыл XXXIV “Славянский базар в Витебске”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость