Темы

Прыходзьце на Масленіцу!

Святкаваць Масленіцу запрашаюцца 25 лютага, у суботу, усе глушчане. Работнікі раённага Дома культуры падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне “Хто на Масленку гуляе — цэлы год шчасце мае!”. Таксама ў праграме — выступленні народнага фальклорнага ансамбля “Спадчына” і народнага аматарскага аб’яднання “Зносіны”, канцэрт творчых калектываў Калаціцкага і Клятнянскага сельскіх Дамоў культуры  і Заеліцкага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу. Тыя, хто не захоча быць звычайным назіральнікам, змогуць паўдзельнічаць у гульнявай праграме “Шырокая Масленка”, а для аматараў спартыўных спаборніцтваў будзе наладжана перацягванне каната. Канешне, не бывае Масленіцы без бліноў, іх неабавязкова прыносіць з сабою: на кірмашы можна будзе прыкупіць і блінцоў, і яшчэ якіх прысмакаў. Дарэчы, гандляваць будуць не толькі смачненькім, але і, як кажуць, таварамі шырокага спажывання. Свае вырабы таксама прадставіць і Заеліцкі Дом рамёстваў.

Прыходзьце, прыводзьце з сабою суседзяў, знаёмых, пачатак свята — у 11 раніцы, каля кінатэатра “Арыён”.

Як святкавалі раней

Канешне, зараз мы святкуем Масленіцу зусім не так, як гэта рабілі нашы продкі, захаваўшы толькі найбольш адметныя атрыбуты: абрадавыя песні, бліны, спальванне пудзіла Зімы… А вось у кнізе “Памяць. Глускі раён” ёсць цікавыя звесткі аб тым, як праходзіла Масленіца ў нас у даўнейшыя часы. “Цэнтральным днём масленічнага тыдня быў чацвер, які называўся Улассе. У гэты дзень мужчыны аб’язджалі коней-першагодкаў. Вечарам жа ўсіх дамачадцаў чакала святочнае частаванне: ячныя, аржаныя, грачнёвыя і бульбяныя бліны. У пятніцу блінамі частавалі гасцей…” — распавядаецца ў кнізе. Цікава, што, па ўспамінах старажылаў, маладыя зяці (якія ажаніліся ў апошні мясаед) хадзілі або ездзілі да цешчаў на бліны ў суботу. У большасці ж рэгіёнаў Беларусі візіт зяця да цешчы прыходзіўся на сераду, а ў суботу былі  залоўкіны вячоркі — замужняя жанчына заклікала да сябе залоўку. У апошні дзень Масленкі спраўлялі загавіны на пост, і — такі адметны момант! — найбольш набожныя жанчыны нават выпальвалі патэльні, каб на іх не засталося ні кроплі жывёльнага тлушчу, гаворыцца ў кнізе “Памяць”.

Последние новости

Актуально

Налоговая разъясняет, что расширен перечень товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Советы грибникам

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая разъясняет, как предоставлять сведения об остатках товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Помощь семьям к учебному году

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко провел встречу с Президентом Индонезии Прабово Субианто

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Редакция побывала в оздоровительном лагере «Городок». Фоторепортаж

16 июля 2025
Читать новость