Темы

Салют — гэта прыгожа, але…

Вяселле, дзень нараджэння ці іншае свята ў сям’і — гэта вельмі прыемна: ёсць у сям’і матэрыяльны дастатак — значыць, добра жывуць людзі ў нашай краіне…

Мы, пенсіянеры, шчыра радуемся, калі ў людзей усё добра, асабліва жадаем шчасця маладым, калі бачым, як на шыкоўных машынах, хораша ўпрыгожаных, едзе вяселле. Эх, маладосць! А вось наш узрост аб сабе дае знаць, асабліва калі гэтак гадзін у 23:00 або 24:00, а то і крыху пазней, як ужо нап’ешся лекаў ад крывянога ціску ды бяссонніцы, ускокваеш з ложка ад таго, што нешта раз-пораз гучна бухае. І не ведаеш спрасонку, у які вугал у хаце бегчы глядзець, што ж здарылася: мо то пажар і шыфер страляе, нават за тэлефон каторы раз хапаешся, каб пазваніць у пажарную. Пакуль дапетрыш, што гэта ж салют. Гуляе вяселле… А што ж пасля гэтых выбухаў рабіць старому чалавеку? Тут ужо да раніцы вачэй не самкнеш, глытаючы таблеткі.

Вельмі добра было б, каб гэты салют ды зменшыў колькасць разводаў, і жылі маладыя разам аж да старасці — то мы ўжо і цярпець будзем, хай бухаюць. А то нешта лічбы не змяншаюцца… Сям’я — гэта святое. Але лічым, што час гэтых салютаў усё роўна трэба неяк абмежаваць. Напрыклад, у зімовы час дзесьці гадзін у 19:00 — 20:00, а ў летні — не пазней 22:00. Трэба ўсё ж прымаць нейкія меры дзеля спакою старых, хворых і немаўлят. Тым болей што і закон ёсць наконт гэтага. Салют — гэта прыгожа, але жыццё ёсць жыццё, і яно даецца адзін раз.

Па даручэнні членаў народнага аматарскага аб’яднання “Зносіны”

Іна КІРЫНА

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость
Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем