Темы

сэлфі па-беларуску

сэлфі па-беларуску

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Мінску прайшло свята «Дзень вышыванкі». У Беларусі яно праводзілася першы раз. Такое свята шматвяковага сімвала не абышоў увагай Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які арганізаваў фотаконкурс «Сэлфі&фота з вышыванкай». Фотаздымкі размяшчаліся ўдзельнікамі на старонках і ў групах сацыяльных сетак «ВКонтакте», Facebook, Twitter, Instagram.

Удзел у гэтым конкурсе прыняў і Глускі раённы камітэт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Сэлфі Ганны Царык і Мацвея Рагалевіча ўдзельнічала ў намінацыі «Арыгінальнае сэлфі&фота ў вышыванцы», паведаміла спецыяліст райкама БРСМ Ганна Мартынава.

Будзем спадзявацца, што правядзенне напярэдадні Дня Незалежнасці маладзёжнага свята «Дзень вышыванкі» сапраўды стане новай добрай традыцыяй. Магчыма, фотаконкурс «Сэлфі&фота з вышыванкай» таксама набудзе папулярнасць.

Кацярына НОВІКАВА

Фота Ганны ЦАРЫК

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость