Темы

Шчасце жыць у вёсцы

Шчасце жыць у вёсцы

Марына Лушчык не ўяўляе свайго жыцця без вёскі. Ёй тут прасторна, утульна і радасна. За той час, а гэта больш за 13 гадоў, што жыве ў Заеліцы, яна шчыра палюбіла гэты прыгожы аграгарадок і людзей — добразычлівых і адкрытых душой.
— Я шчаслівы чалавек, — разважае Марына Іванаўна, — у мяне ёсць дом, сям’я, любімая работа. Кожны дзень напоўнены прывычнымі, патрэбнымі справамі. Работы шмат, таму хочацца паспець усюды. Я люблю, калі дома ў мяне парадак. Асаблівую асалоду дастаўляе праца ў агародзе, тут я адначасова адпачываю душой. Тое ж самае можна сказаць і пра работу на ферме, дзе разам з напарніцай Евай Іванаўнай Купрэевай даглядаем больш за 500 галоў свіней. Не пагаджуся, калі нехта гаворыць, што праца свінаркі далёка не прэстыжная. Лепш сказаць: кожнаму сваё. Для мяне зараз не існуе лепшай работы. Ва ўсялякім разе, у бліжэйшы час мяняць яе не збіраюся.
Працуе ў СВК “Калгас “Слаўгарадскі” звычайная вясковая жанчына, але, акрамя працы, ёсць у яе і простае чалавечае шчасце — трое сыноў, для якіх маці з’яўляецца прыкладам сумленнага жыцця. Ці не таму старэйшы Віталь, якога зусім нядаўна прызвалі на службу ў Армію, будзе служыць у прэстыжных унутраных войсках. Для сям’і гэта вельмі пачэсна. Радасна маці і за сярэдняга Дзіму і малодшага Арцёма, які, дарэчы, вельмі добра спявае. У апошнім раённым конкурсе “Зоркі Глушчыны” ён заваяваў гран-пры, а на справаздачным калгасным сходзе яго прэміравалі, як актыўнага ўдзельніка мастацкай самадзейнасці. Ад таго, што ў жыцці Марыны Іванаўны ўсё так ладзіцца, яна заўсёды ў добрым настроі. І няхай так будзе надалей.

Вольга ЧУЧВАЛ
Фота аўтара

Последние новости

Общество

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

24 мая 2026
Читать новость
Общество

От патефона до магнитофона. Коллекция аудиоаппаратуры глусчанина Альберта Волкова выставлена в районном историко-краеведческом музее

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. “Перуновы стрэлы” і шэдэўры сярэднявечных рамеснікаў

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Девятиклассник гимназии Глуска Егор Лось принял участие в областном этапе республиканского юниорского лесного конкурса «Квiтней, мой лес»

23 мая 2026
Читать новость
Общество

В Могилёве завершился областной слет юных спасателей пожарных

22 мая 2026
Читать новость
АПК

В Беларуси засеяно 97% площадей яровых культур

22 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем