Темы

Шчыры, ветлівы і працавіты

Шчыры, ветлівы і працавіты

На загарэлым твары выступаюць кропелькі поту. І тут міжволі ўспомнілася прыказка: працаваць да сёмага поту. Яна найлепш падыходзіць для працаўнікоў сяла. Такіх, з кім нам давялося нядаўна сустрэцца ў СВК “Калгас “Зара”. На полі, што за вёскай Баянава, сеялі кукурузу. І галоўнага героя гэтага працэсу прыйшлося крыху пачакаць, пакуль ён завершыць чарговы круг і з пустой сеялкай пад’едзе пад загрузку. Васіль Пінчук аказаўся шчырым, ветлівым чалавекам. Асабліва часу для размовы ў яго не было, таму фатаграфавалі і гутарылі з ім адначасова.
— Мне падабаецца тое, што раблю, — кажа Васіль Рыгоравіч. — Праца механізатара ў калгасе заўсёды запатрабаваная. Яшчэ нядаўна арганіку раскідваў, а цяпер вось на МТЗ-1221 з сеялкай СКП-12 сею кукурузу. Потым пойдуць іншыя работы. Вось так і працуем у бесперапынным калейдаскопе хлебаробскіх падзей.
Сапраўды, дзе тут расслабішся, калі планы гаспадаркі на кукурузу вялікія — 1350 гектараў, і значную частку з іх пасее Васіль Пінчук — механізатар са стажам, большым за 20 гадоў. І зробіць гэта абавязкова з уласцівай яму стараннасцю і якасна. Так падказвае яго сумленне, так навучыла яго жыццё.

Вольга ЧУЧВАЛ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

В День матери женщин-водителей поздравили районный комитет ОО «БРСМ» и отделение ГАИ РОВД

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем