Темы

Што было б, каб не Яўгенія?! Ад чаго пяцікласніца выратавала суседскую бабулю

Што было б, каб не Яўгенія?! Ад чаго пяцікласніца выратавала суседскую бабулю

Гэта Жэня, Яўгенія Цуба, вучаніца 5-га “Б” класа гімназіі Глуска. Нашай з ёй сустрэчы папярэднічалі тэлефонныя званкі, спачатку ў гімназію, а потым у рэдакцыю. А прычынай гэтых званкоў стала здарэнне, якое адбылося дзесьці ў канцы красавіка. Жэня гуляла каля свайго дома (яна жыве па вуліцы Новай у Хваставічах) і згледзела ў суседнім двары дым, пайшла сказала маме. Спачатку яны было падумалі, што ў суседкі, бабулі Зоі, хтосьці прыбіраўся ў двары і спальваў рэшткі смецця, але ўсё ж вырашылі паглядзець, пераканацца. Аказалася, што не, ніхто нічога не паліў, а дым ідзе з меха, што ляжыць пад плотам. Мама з дачкой  набралі вядро вады і вылілі туды, потым яшчэ адно і затушылі.

Як высветлілася, у мех высыпалі прысак, там былі гарачыя вугольчыкі, яны і пачалі жалець, паддуваў вецер і спрыяў разгаранню. Побач — штыкетнік, шыфер, дрэва, яшчэ б колькі часу — і ўсё гэта магло ўзяцца агнём, у ветранае надвор’е на гэта шмат часу не трэба, а тут і хата побач, яе 94-гадовай гаспадыні нават падумаць страшна, што магло б здарыцца, калі б суседская дзяўчынка не ўбачыла дым і не сказала дарослым. Бабуля пазваніла ў гімназію, дзе вучыцца Жэня, і вельмі ж прасіла перад усім класам падзякаваць дзяўчынцы за яе пільнасць і ўважлівасць.

Так, гэта гісторыя менавіта пра пільнасць, уважлівасць і неабыякавасць. Як сказала потым сама Жэня, яна са школьных урокаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці ведае, што агонь можа прынесці вялікую шкоду і што вельмі важна не даць яму разгарэцца. Вось чаму, убачыўшы дым у двары, вырашыла папярэдзіць дарослых. І правільна зрабіла. Што яе пахвалілі — гэта добра, а яшчэ лепш, што не адбылося бяды.

Т. ЛУГАВАЯ, фота аўтара 

Последние новости

Общество

У Глусской районной газеты «Радзіма» — две награды

21 мая 2025
Читать новость
Общество

Чествование СМИ Могилёвской области

21 мая 2025
Читать новость
Актуально

Профсоюзы на страже прав трудящихся Могилёвской области: бесплатные консультации юристов 29 мая

21 мая 2025
Читать новость
Власть

Ответственность нанимателей за иностранных работников введена в Беларуси указом Президента

21 мая 2025
Читать новость
Актуально

Про путевки в санаторий

21 мая 2025
Читать новость
Культура

Успаміналі Фёдара Янкоўскага. Цікавая творчая сустрэча адбылася ў сярэдняй школе № 1 Глуска

21 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем