Темы

Статус — мнагадзетная

Сямнаццаці сем’ям Глускага раёна ў гэтым годзе выдадзены пасведчанні мнагадзетнай сям’і. Афіцыйна сям’я прызнаецца мнагадзетнай, калі ў ёй пражываюць трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Глускага райвыканкама зрабілі акцэнт менавіта на сумесным пражыванні дзяцей з бацькамі або з адным з бацькоў. Бываюць выпадкі, калі трэцяе і нават чацвёртае дзіця нараджаюцца пасля таго, як старэйшым споўнілася 18, — такая сям’я афіцыйна не будзе прызнана мнагадзетнай. А бывае, што пасведчанне мнагадзетнай атрымлівае змешаная сям’я — калі шлюб заключаюць мужчына і жанчына, у якіх ужо ёсць свае дзеці да 18 гадоў, і ўсе яны (бацькі і іх дзеці) пражываюць потым у адной сям’і.

Сярод сямнаццаці сем’яў, якія сяголета атрымалі пасведчанні мнагадзетных, чатыры з’яўляюцца няпоўнымі, там дзяцей выхоў- ваюць толькі мамы. Самая маладая з мнагадзетных мам нарадзілася ў 1988 годзе, найбольш дарослая — у 1972 годзе, а самаму ўзроставаму мнагадзетнаму бацьку 45 гадоў.

Па стану на 15 лістапада ў Глускім раёне статус мнагадзетных маюць 344 сям’і.

 Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем