Стажыроўка ідэалагічных кадраў Глускага раёна адбылася 3 мая на базе пярвічных пляцовак чатырох мясцовых прадпрыемстваў і ўстаноў і была прысвечана фарміраванню каштоўнасных арыентацый здаровага ладу жыцця і экалагічнай культуры насельніцтва. Сустрэчу ў краязнаўчым музеі пачала намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга. У кароткім, але змястоўным выступленні было зазначана, што такая тэма для калектыўнага абмеркавання выбрана невыпадкова, паколькі на Глушчыне праблема п’янства стаіць даволі востра, на гэтай глебе часцей за ўсё распадаюцца сем’і, здзяйсняюцца злачынствы, адбываюцца самагубствы. Вось чаму вельмі важна ідэалагічнай вертыкалі раёна ўсімі даступнымі ёй сродкамі пераконваць людзей у тым, што берагчы сваё здароўе, як і захоўваць чысціню навакольнага асяроддзя, весці здаровы лад жыцця, можна і патрэбна, перш за ўсё, кожнаму з нас. І неабходныя ўмовы на Глушчыне ёсць. У гэтым удзельнікі семінара маглі пераканацца ўжо на першым этапе маршрута — падчас знаёмства з работай кацельнай УКП “Жылкамгас”, што працуе на саломе, а гэта значны крок у накірунку да энерга- і прыродазберагаючых тэхналогій, зазначыў, праводзячы азнаямляльную экскурсію, намеснік дырэктара прадпрыемства Ігар Ежоў. Прыдатным матэрыялам для арыентацыі школьнікаў на здаровы лад жыцця, на захаванне, так бы мовіць, экалогіі душы ў гімназіі лічаць этнапедагогіку. Прэзентацыю па тэме правяла намеснік дырэктара па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце Алена Слічонак. І сапраўды, народная мудрасць у выхаванні, калі дзеці з самага маленства прывучаліся да працы, да павагі старэйшых, дастойна пераймання і сёння. Пра адносіны з дзецьмі ў народзе гаварылі: “Не бі дубцом, а навучы слаўцом”, а часам гучала і іншае: “Не слухае ківа, паслухае кія”, бо “З пестуна нічога не будзе”. Далей на маршруце былі Глускі лясгас і Бярозаўскі ВПК, дзе агульная размова вялася вакол экалагічнай культуры насельніцтва. Цікавую інфармацыю пра здабычу нафты і іншыя карысныя выкапні ў раёне прапанаваў удзельнікам семінара начальнік інспекцыі аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Леанід Васілеўскі. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Глускага лясгаса Сяргей Тарашчук расказаў пра тое, што робіцца на прадпрыемстве для фарміравання і развіцця экалагічнай культуры найперш членаў свайго працоўнага калектыву ды і ўсіх жыхароў раёна. Няма лесу — пасадзі, мала лесу — не сячы, многа лесу — беражы — пад такім дэвізам працуе пры Усцярхоўскім ВПК школьнае лясніцтва, дзе любоў і беражлівыя адносіны да прыроды, зазначыла яго кіраўнік Наталля Ладонька, выхоўваюцца яшчэ з садаўскага ўзросту. Комплексны падыход па экалагічным выхаванні школьнікаў прымяняецца і ў Бярозаўскім вучэбна-педагагічным комплексе, дзе не толькі створана і дзейнічае “Зялёная школа”, але і паспяхова рэалізуюцца экалагічныя праекты, пра якія падрабязна расказала дырэктар школы Таццяна Бабовіч. Намеснік старшыні СВК “Калгас “Зара” па ідэалагічнай рабоце Наталля Акуліч пазнаёміла калег з вопытам работы гаспадаркі па фарміраванні здаровага ладу жыцця і правяла экскурсію па новым малочна-таварным комплексе, што ў Бярозаўцы. Гэты аграгарадок і стаў апошняй выязной пляцоўкай, арганізаванай у рамках стажыроўкі ідэалагічных кадраў раёна.
Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Теги
Последние новости
Власть
В каком «дворце» должны содержать коров. Лукашенко о замысле семинара-совещания в Минском районе
17 июня 2025
Власть
Выездной прием граждан 20 июня проведет председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв
17 июня 2025
Власть
Благодарность Президента Беларуси объявлена отличившимся преподавателям и студентам
17 июня 2025
Общество
Посмотрите, как работники Глусского района газоснабжения благоустраивают территорию
17 июня 2025
Образование
Более 720 стобалльников. Стали известны результаты одного из двух основных дней ЦТ
16 июня 2025
Общество
Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко сегодня работает в Глусском районе