Темы

Сустрэча ў Завалочыцах

Сустрэча ў Завалочыцах

Першы выезд мэтавай групы для правядзення інфармацыйна-растлумачальнай работы, якую ўзначальваў старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў, адбыўся на мінулым тыдні. На пытанні жыхароў аграгарадка Завалочыцы і бліжэйшых вёсак прыехалі даць вычарпальныя адказы, а калі спатрэбіцца — вырашыць праблемы ў адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, загадчыца аддзела па зваротах грамадзян Валянціна Дзяшчэня, старшыня райпо Сяргей Зубчонак, галоўны ўрач раённай бальніцы Ірына Пятрова, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Кірэй, загадчыца аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Гулевіч, начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Ігар Качалаў, дырэктар УКП “Жылкамгас” Юрый Дымша.

Па словах жыхароў аграгарадка, абслугоўванне насельніцтва, ад медыцынскага і гандлёвага да сацыяльнага і культурнага, тут арганізавана ў цэлым здавальняюча. Пытанні, якія можна вырашыць на мясцовым узроўні, на месцы і вырашаюцца. Хвалюе людзей паступовае змяншэнне колькасці насельніцтва, у тых жа Завалочыцах ёсць такія шматкватэрныя дамы, дзе жывуць па дзве сям’і, а гэта і псіхалагічная, і бытавая няўтульнасць, бо суседнія кватэры пустуюць, а значыць, не ацяпляюцца. Акрамя таго, змяншэнне колькасці насельніцтва ў цэлым цягне за сабой змяншэнне колькасці вучняў у мясцовай школе. А раз так, то рана ці позна паўстане пытанне яе закрыцця, а там і да скарачэння самога сельскага Савета справа дойдзе, непакояцца аграгарадкоўцы. Як запэўніў сяльчан старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік, пра закрыццё і скарачэнне гаворка не вядзецца, так што ў Завалочыцах жыць і працаваць могуць спакойна. А што і сапраўды тут зараз з’яўляецца праблемай, дык гэта адсутнасць старшыні сельскага Савета, і Андрэй Баброўнік паабяцаў вырашыць пытанне як мага хутчэй.

Што да праблем іншага парадку, то некаторыя з іх, напрыклад, п’янства, зазначыў начальнік РАУС Ігар Качалаў, залежаць ад паводзін саміх людзей, ад іх стаўлення да работы, да сябе, да свайго жыцця. І тут ужо толькі валявымі рашэннямі зверху справу істотна не паправіць. Як ніхто збоку не вырашыць праблему зніжэння колькасці насельніцтва.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем