Темы

Святлану тут чакаюць

Святлану тут чакаюць

Чамусьці такой і прадстаўляла Святлану Луцковіч — абаяльнай, з дабрадушнай усмешкай. Яшчэ да  сустрэчы з ёй паспела пагаварыць з бабулькамі, якіх яна абслугоўвае. Яны сядзелі на лаўцы і бавілі час, расказваючы кожная пра нешта сваё. Даведаўшыся, што я шукаю Святлану, прыкметна ажывіліся і наперабой пачалі гаварыць, якая яна ў іх харошая, як яны яе любяць і паважаюць і наогул, што не прадстаўляюць без яе свайго жыцця. Ацэнка бабуль была самым лепшым паказчыкам работы Святланы Луцковіч, якая вось ужо пяты год працуе сацыяльным работнікам заеліцкага аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

зываецца пра Святлану Луцковіч. Кажа, што яна спецыяліст на сваім месцы і не проста працуе, а жыве работай. Што гэта так, можна не сумнявацца. Інакш не стала б наша гераіня мяняць прафесію прадаўца на абавязкі сацыяльнага работніка. І памяняла не толькі прафесію, але і месца жыхарства, пераехаўшы з Петрыкаўскага раёна ў Заеліцу. Спачатку прыязджала сюды ў госці да родзічаў і паступова так прыкіпела душой да гэтых мясцін, што рашылася на пераезд. І не толькі сваёй сям’ёй, але і маці сюды перавезла, потым прыехаў брат, а нядаўна яшчэ адны родзічы. Так што цяпер, калі ўжо куплены дом, Святлану можна назваць мясцовай жыхаркай.

— Галоўнае — знайсці сваё месца ў жыцці, — разважае наша гераіня. — І я лічу, што ў мяне гэта атрымалася. На работу штодня іду з радасцю, бо ведаю — там мяне чакаюць. У мяне пад наглядам 48 чалавек, у большасці ўсе пажылога ўзросту — за 80 гадоў. Такія людзі патрабуюць да сябе павышанай увагі, яны вельмі ранімыя, асабліва ў сітуацыі, калі побач няма блізкіх, родных людзей. І я, а таксама ўсе астатнія супрацоўнікі аддзялення стараемся аддаць нашым бабулям і дзядулям усю цеплыню сваёй душы. Штодня чытаем ім кнігі, газеты, асабліва любяць “Друг пенсионера”, праводзім вечары адпачынку, ёсць у нас аматарскія гурткі, да прыкладу, вышывання і вязання. Ну і, безумоўна, дапамагаем слабейшым — кормім, мыем, водзім на прагулку. Словам, робім усё, каб пажылыя людзі  не адчувалі адзіноты. У гэтым і заключаецца мая работа — адказная, важная, часам напружаная, якую я люблю.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко и Алиев посетили возрождаемые территории Азербайджана: эмоции и впечатления из Карабаха

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Фестиваль-конкурс детского искусства имени В. К. Иванова состоялся! Награждение

18 мая 2024
Читать новость
Культура

Второй день фестиваля-конкурса имени композитора Валерия Иванова в Глуске. Фоторепортаж

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Лучший спасатель-высотник страны — Евгений Стародуб

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

18 мая – День работников физической культуры и спорта Республики Беларусь

18 мая 2024
Читать новость
Культура

В Глуске стартовал I Открытый региональный фестиваль-конкурс детского искусства имени Валерия Иванова

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Изучаем мнение население: летне-оздоровительная кампания и занятость для несовершеннолетних

17 мая 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Урок памяти, посвященный Дню Победы, в Глусской средней школе № 2

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Как предотвратить занос и распространение опасных заболеваний животных

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Глушчане адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Беларусь помнит

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Глуск собирает юных певцов, музыкантов  и танцоров

17 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Что посмотреть и куда сходить в Глуске 18—19 мая

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Эх, люди, люди… Из звонка в редакцию

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Глуске прошли мероприятия, посвященные Дню Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Делегация из Москвы приняла участие в мероприятиях, посвященных Дню Победы и 100-летию Глусского района

8 мая 2024
Стрелка вверх