Темы

Толькі разам, толькі дружна!

Толькі разам, толькі дружна!

 

Першымі ўрачыстае абяцанне давалі сямнаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак малодшага школьнага ўзросту, якіх 22 мая прымалі ў акцябраты. Вось у дружным хоры галасоў гучаць словы пра любоў да сваёй Ра-дзімы, пра імкненне быць добрымі, чэснымі і справядлівымі, і праз хвіліну-другую на белых кашульках і чорных пінжачках з’яўляюцца чырвоныя значкі як сведчанне таго, што гэты школьнік — член дзіцячага грамадскага аб’яднання БРПА. Малыя і хвалююцца, і радуюцца адначасова. Радасць і хваляванне бачацца і на тварах іх старэйшых сяброў, каму ў гэты дзень павязалі чырвона-зялёныя гальштукі, і яны папоўнілі рады піянераў-даследавацеляў. Падзялялі іх настрой таксама і дарослыя, што прыйшлі на гэта дзіцячае свята — урачысты раённы злёт, прысвечаны Дню піянерскай дружбы. Ганаровымі гасцямі піянерскага злёту былі старшыня раённага савета ветэранаў Валерый Сураўнёў, дырэктар Цэнтра творчасці Алена Самуйлік, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Юлія Шаўчэнка, ветэран піянерскага руху Ніна Скрупская. Ім, асабліва людзям старэйшага пакалення, прыемна бачыць, што лепшыя традыцыі піянераў і акцябрат прадаўжаюцца і зараз, бо гэта арганізацыя аб’яд-ноўвае самых актыўных, самых цікаўных і неабыякавых хлопчыкаў і дзяўчынак. І сапраўды, як прагучала ў выступленні старшыні раённага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Святланы Каржнёвай, цікавых калектыўных спраў на рахунку піянераў шмат, і значную іх частку складаюць менавіта дабрачынныя мерапрыемствы, праводзімыя валанцёрскімі і цімураўскімі атрадамі. Дарэчы, вельмі яскрава пра творчыя поспехі піянерскіх атрадаў і цэлых школьных дружын сведчыць і сама цырымонія ўзнагароджання самых актыўных. Неаднаразова для атрымання грамат і дыпломаў на сцэну выходзілі старшыні саветаў піянерскіх дружын імя Ульяна Рыбака (Завалочыцкі ВПК), Зіны Партновай (гімназія), заслужаныя ўзнагароды атрымалі таксама дружыны, якія носяць імя Марата Казея, Усцярхоўскага і Каткаўскага вучэбна-педагагічных комплексаў, Лізы Чайкінай (СШ № 1). Была адзначана таксама актыўная грамадзянская пазіцыя і ўдзел у карысных калектыўных справах асобных піянераў, а такія ёсць ва ўсіх дружынах. Лепшай піянерскай дружынай школ раённага цэнтра прызнана дружына гімназіі Глуска, дружына імя Івана Філіпчыка Заеліцкага ВПК — лепшая сярод сельскіх піянерскіх дружын. Яшчэ адным важным момантам піянерскага злёту былі выбары старшыні раённага савета БРПА — адзінагалосным рашэннем яго ўдзельнікаў на гэтай адказнай пасадзе застаецца Святлана Каржнёва.
Браць прыклад з лепшых, падтрымліваць і прадаўжаць традыцыі піянерыі заклікала хлопчыкаў і дзяўчынак ветэран піянерскага руху Ніна Скрупская і зачытала зварот да ўдзельнікаў урачыстага злёту. І сапраўды, больш даведацца, зразумець і асвоіць — вось шлях сапраўднага піянера, бо піянер — не прывілея, піянер — гэта арганізатар, памочнік і сябар. Прыгожай кропкай у правядзенні раённага злёту, прысвечанага Дню піянерскай дружбы, стаў канцэрт, падрыхтаваны сіламі юных выхаванцаў Цэнтра творчасці, яны яшчэ раз прадэманстравалі, што толькі разам, толькі дружна піянеры зробяць сваё жыццё па-сапраўднаму цікавым, насычаным і вясёлым.

Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Последствия непогоды в Могилёвской области

5 мая 2025
Читать новость
Общество

МЧС: на водоемах Беларуси в 2024 году спасено более 210 человек, в том числе 53 ребенка

5 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии священной даты – 80-летия Победы – вручил государственные награды

5 мая 2025
Читать новость
Гісторыя Глушчыны

Як і хто выдаваў глускую газету ў ваенны час

5 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил работников печати с профессиональным праздником

5 мая 2025
Читать новость
Власть

5 мая — День печати. Поздравления от руководства района

5 мая 2025
Читать новость