Темы

У адказе за парадак на зямлі

У 2017 годзе землеўпарадкавальнай службай райвыканкама разгледжана больш за 170 заяў, што паступілі ад фізічных і юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Ад фізічных асоб паступіла 45 заяў: 3 на тое, каб забралі зямлю з ужытку, 20 — на выдзяленне ўчасткаў, астатнія тычыліся афармлення дакументаў і пераафармлення правоў на зямлю. Як паведаміў рэдакцыі начальнік землеўпарадкавальнай службы Вячаслаў Асташэвіч, плошча забраных сельвыканкамамі з карыстання зямельных участкаў склала 9,3 гектара, а выдзеленых — 11,4 гектара (у асноўным у часовае карыстанне тэрмінам да года) — на выкананне гэтых працэдур у сельскія выканаўчыя камітэты ў гэтым годзе паступіла 100 заяў.

Важнай справай землеўпарадкавальнай службы з’яўляецца кантроль за эфектыўным выкарыстаннем земляў сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі. Між тым у некаторых гаспадарках ёсць землі, што не выкарыстоўваюцца па прызначэнні, расказаў Вячаслаў Асташэвіч. Скажам, на пачатак лета ў “Глускай Зары” заставалася 6 гектараў у вёсцы Жукавічы, у эксбазе “Глуск” — па 10 гектараў у Турках і Сіманавічах і больш за 8 гектараў у Горным. Аднак такая сітуацыя назіраецца не паўсюдна, зазначае кіраўнік землеўпарадкавальнай службы: поўнасцю выкананы ўсе мерапрыемствы па ўцягненні земляў у севазварот у ААТ “Зара Камуны”, ААТ “Турыно-агра” і аграфірме “Слаўгарадскі”.

Свая задача ў павышэнні эфектыўнасці выкарыстання земляў сельскіх населеных пунктаў і ў сельскай выканаўчай улады. Гаворка ідзе пра ачыстку і рэкультывацыю ўчасткаў пад знесенымі і разбуранымі дамамі і гаспадарчымі пабудовамі з тым, каб зямлю можна было далей выкарыстоўваць па прызначэнні. Па словах спецыяліста, у гэтым годзе па раёне было знесена 32 дамы, рэкультываваны 63 участкі, пры гэтым нязнесенымі застаюцца яшчэ 23 дамы, 94 участкі патрабуюць рэкультывацыі.

За сем месяцаў гэтага года, адзначыў Вячаслаў Асташэвіч, землеўпарадкавальнай службай раёна па пытаннях выканання зямельнага заканадаўства было выдана 122 прадпісанні (у тым ліку 87 фізічным асобам), 35 патрабаванняў, складзена 2 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, вынесена 30 пастаноў аб накладанні спагнанняў, сума штрафаў склала 506 рублёў.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон о риелторской деятельности

13 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В Мозырском районе на реке Припять в автомобиле утонул рыбак, его товарищ сумел выбраться

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем