Напярэдадні летніх канікулаў футбольныя мячы атрымалі першакласнікі ўсіх вучэбна-педагагічных комплексаў раёна. У самай вялікай сельскай школе, Заеліцкай, і самы вялікі атрад першакласнікаў — 12 хлопчыкаў і дзяўчынак. Менавіта сюды ўручыць падарункі і разам з гэтым павіншаваць з завяршэннем чарговага навучальнага года, выпускнікам пажадаць поспехаў на ўсіх іспытах, а іншай школьнай дзетвары — добрага адпачынку прыехаў кіраўнік Глускага аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” Юрый Глаз. Лінейка апошняга званка сама па сабе ўжо вялікая радасць для дзяцей, а тут яшчэ і такія падарункі, з якімі лета пройдзе ўдвая весялей і цікавей. Прадстаўнікі банка таксама пабывалі ў Бярозаўскім ВПК, дзе ў гэтым навучальным годзе вучыліся 7 першакласнікаў, усяго ж па Глускім раёне футбольныя мячы атрымалі 42 сельскія школьнікі-першагодкі. У цэлым па краіне акцыяй было ахоплена больш за 2 тысячы сельскіх школ, а падарункі атрымалі звыш 19 тысяч першакласні-каў. Пры такім маштабным падыходзе Беларуская федэрацыя футбола можа смела разлічваць на папаўненне радоў аматараў футбола, а “Белаграпрамбанк” — на павелічэнне колькасці сваіх кліентаў. Што ж да Заеліцы, то хто ведае, магчыма, тут да верасня складзецца свая футбольная каманда. А што, мячы ёсць, часу для трэніровак таксама хапае — канікулы, лета!
Т.ЛУГАВАЯ
Фота С.РУДЗІНСКАГА
Теги
Последние новости
Беларусь помнит
История геноцида: увидеть своими глазами
27 июля 2025
Общество
Комментарий налоговой инспекции к постановлению Совета Министров Республики Беларусь и Национального банка Республики Беларусь от 02.07.2025 № 367/19
26 июля 2025
Актуально
Почему люди верят мошенникам?
26 июля 2025
Есть вопрос? Есть ответ!
Если у вас завелся крот
26 июля 2025
Культура
Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные
25 июля 2025
Актуально
Александр Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий