Темы

У гонар будучых абаронцаў. Дзень прызыўніка ў Глускім раёне

У гонар будучых абаронцаў. Дзень прызыўніка ў Глускім раёне

Дзень прызыўніка “Служу Айчыне”, які адбыўся ў Глускім раёне 21 кастрычніка, пачаўся з дэманстрацыі дакументальнага фільма, прысвечанага Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь. І гэта нездарма: з паказанай там магутнай і найноўшай ваеннай тэхнікай давядзецца пазнаёміцца нашым прызыўнікам, вучыцца ёю кіраваць, карыстацца ёю. Кадры з фільма і ўражваюць, і прымушаюць задумацца. Задумацца найперш пра тое, якія значныя сілы і сродкі патрэбны для захавання і падтрымання міру, для абароны сваёй зямлі. Але найперш для ўсяго гэтага патрэбны самі абаронцы, салдаты. Дваццаць два юнакі, жыхары Глускага раёна, прызываюцца гэтай восенню ў армію. Для іх і было наладжана свята, Дзень прызыўніка. Ганаровымі гасцямі на ім прысутнічалі старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Кніга, яго намеснік Анатоль Ласоцкі, настаяцель Казьмадзям’янаўскага храма ў вёсцы Гарадок айцец Аляксандр, начальнік адасобленай групы Глускага раёна ваеннага камісарыята Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Сяргей Корбут, начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Леўчанка, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Тамара Толсцік, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Міхаіл Тылец.

Служыць у арміі, быць абаронцам — гэта сапраўды ганаровая місія для кожнага мужчыны, сказаў, звяртаючыся да навабранцаў, старшыня райвыканкама Уладзімір Кніга, сказаў і як кіраўнік раёна, і як афіцэр, выпускнік сувораўскага вучылішча і вышэйшага ваеннага вучылішча. Армейская школа — лепшая школа сталення мужчыны, яго станаўлення. Кіраўнік раёна пажадаў, каб майстэрства ў кіраванні тэхнікай, у абыходжанні са зброяй, якое яны будуць спасцігаць у арміі, спатрэбілася ім толькі на вучэбных палігонах,  у цірах. Уладзімір Кніга выказаў упэўненасць, што час службы праляціць хутка, што юнакі вернуцца на родную Глушчыну больш самастойнымі, узмужнелымі, дысцыплінаванымі, адказнымі як за сябе, так і за сваіх блізкіх, за краіну ў цэлым, што нашы прызыўнікі горда пранясуць званне абаронцы, за іх не будзе сорамна ні родным, ні раёну.

Добрая традыцыя — урачыста праводзіць будучых маладых салдат у армію, з запрашэннем ганаровых гасцей, з запрашэннем дапрызыўнай моладзі, якой у свой час таксама давядзецца служыць, сказаў Сяргей Корбут. “Уся тэхніка, якую вы бачылі ў фільме, і танкі, і баявыя машыны пяхоты, стралковая зброя, комплексы  супрацьпаветранай абароны, — усё гэта чакае вас, з усім гэтым вам давядзецца знаёміцца ў арміі, — падкрэсліў ён. — Прынята жадаць лёгкай службы, але яе не будзе, рыхтуйцеся да гэтага. Сёння вельмі сур’ёзны ўзровень падрыхтоўкі салдат. Ваша галоўная задача — захаваць свае жыццё і здароўе за час службы, памятайце, што даражэй за ваша жыццё нічога няма”. 

“Мая прабабуля, вялікая малітоўніца, благаславіла свайго сына і двух яго сыноў, калі яны пайшлі на вайну, і ўсе трое дайшлі да Берліна і вярнуліся дамоў. Важна, каб у чалавека ў сэрцы была вера ў Бога, спадзяванне на Бога і малітва да Бога”, — сказаў айцец Аляксандр, звяртаючыся да навабранцаў, будучых салдат, і параіў вывучыць 90-ы псалом,  чытаць яго ў цяжкія хвіліны і прасіць, каб Бог даў сілы перанесці ўсе выпрабаванні. Бацюшка даў ім сваё благаславенне і пажадаў юнакам, каб яны не абняславіліся, адслужылі дастойна і вярнуліся дадому.

Быць абаронцам, ахоўнікам, бараніць свой дом, сваю зямлю — у прыродзе кожнага мужчыны, падкрэсліў старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Міхаіл Тылец. Нездарма да тых, хто служыў, заўсёды адносіны былі асабліва паважлівыя. Служба дае шмат для станаўлення і загартоўвання характару мужчыны, дапамагае стаць больш адказным за сябе і за іншых. Першае і галоўнае, што патрэбна ў арміі, — гэта слухаць камандзіраў, дакладна выконваць іх загады, часам гэта можа ў прамым сэнсе выратаваць жыццё. Прызыўнікам ветэран вайны ў Афганістане пажадаў дастойна адслужыць і вярнуцца дадому, да тых, хто іх любіць і чакае.

Да добрых слоў, добрых песень, што гучалі падчас гэтай святочнай сустрэчы, прызыўнікам былі ўручаны падарункі ад Беларускага фонду міру — на добрую памяць, на першую патрэбу.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Власть

Лукашенко о НАН: без науки никуда, время сейчас такое

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Индивидуальный предприниматель из Могилёва уплатил 23,5 тыс. рублей за применение схемы ухода от налогообложения

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

МНС разъяснило порядок маркировки и прослеживаемости товаров в Беларуси

13 ноября 2025
Читать новость
Происшествия

Неисправная печь привела к пожару в Кричевском районе

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

«Ваша квартира выставлена на продажу»: новая уловка для доверчивых граждан

13 ноября 2025
Читать новость
АПК

Спортландию «Гонка чемпионов!» в Глуске посвятили Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

13 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем