Темы

Учора, 30 мая, у навучальных установах Глускага раёна прагучалі апошнія званкі

Учора, 30 мая, у навучальных установах Глускага раёна прагучалі апошнія званкі

Учора, 30 мая, у навучальных установах Глускага раёна прагучалі апошнія званкі, дні вучобы для 1402 мясцовых школьнікаў завяршыліся. Для 243 выпускнікоў пачаліся кансультацыі і экзамены па вучэбных прадметах за курс базавай (9 класаў заканчваюць 136 чалавек) і сярэдняй (107 адзінаццацікласнікаў) школы. Астатнія вучні пайшлі на канікулы. Больш за 300 хлопчыкаў і дзяўчынак пройдуць аздараўленне ў сямі школьных лагерах з дзённым знаходжаннем. З ліку школьнікаў, якім ужо споўнілася 14 гадоў, будуць сфарміраваны 8 студатрадаў (папрацаваць у іх маюць намер каля 70 вучняў). Установы дадатковай адукацыі і ўстановы культуры таксама не дадуць сумаваць дзецям — для ўсіх ахвотных знойдзецца занятак на лета.

У 2018/2019 вучэбным годзе ў Глускім раёне працавалі чатыры навучальна-педагагічныя комплексы дзіцячы сад-сярэдняя школа — у Завалочыцах, Заеліцы, Клетным і Засценку Усцярхі, адзін НПК дзіцячы сад-базавая школа — у Катцы, сярэдняя школа № 1, сярэдняя школа № 2 і гімназія ў райцэнтры. Акрамя таго, у Глуску ёсць навучальная ўстанова абласнога падпарадкавання — санаторная школа-інтэрнат, тут таксама, як і ва ўсіх школах раёна, адзначылі свята апошняга званка. У кожнай з навучальных устаноў на ўрачыстых лінейках пабывалі прадстаўнікі раённай выканаўчай і заканадаўчай улады, шэфы, яны павіншавалі вучняў і іх настаўнікаў з завяршэннем вучобы і пачаткам канікулаў.

Больш фота глядзіце тут

Матэрыял цалкам чытайце ў газеце № 42 ад 31 мая 2019 года

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость
Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем