Темы

Усё вырашыла фінальная сустрэча

Усё вырашыла фінальная сустрэча

Завяршыліся чарговыя спаборніцтвы ў рамках раённай спартакіяды сярод каманд фізічнай культуры прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Глуска. Валейбол заўсёды быў адным з найбольш масавых відаў спорту ў нашым раёне, таму ці дзіўна, што ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 14 мясцовых каманд з агульнай колькасцю ўдзельнікаў больш за сто дваццаць чалавек. У фінальных гульнях сустрэліся шэсць найбольш моцных валейбольных каманд раённага цэнтра. Барацьба за прызавыя месцы, зазначылі ў фізкультурна-спартыўным клубе, была даволі жорсткай, ніводнай з каманд не ўдалося згуляць без паражэнняў. Дастаткова сказаць, што каманды, якія занялі першае і другое месцы, набралі аднолькавую колькасць балаў, імя пераможцы вызначыла іх фінальная сустрэча, у якой валейбалісты УКП “Жылкамгас” саступілі сваім сапернікам з аддзела па надзвычайных сітуацыях. Трэцяе месца дасталася камандзе аддзела адукацыі, чацвёртае — па выніках сустрэч — за Глускім лясгасам, далей, на пятым і шостым месцах, раённы выканаўчы камітэт і аддзел унутраных спраў. Каманда-пераможца была ўзнагароджана грашовай прэміяй, усе прызёры атрымалі Дыпломы адпаведных ступеняў.
Наступныя спаборніцтвы ў рамках раённай спартакіяды будуць арганізаваны 6 красавіка для каманд СВК, гэта таксама будзе валейбол. А спартсмены глускіх прадпрыемстваў ужо рыхтуюцца да вясенняга кросу, калі ж надвор’е будзе заставацца па-ранейшаму складаным, то пройдуць спаборніцтвы па настольным тэнісе.

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Вниманию владельцев лодок!

4 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Ветераны посадили аллею

4 мая 2025
Читать новость
АПК

Семинар-совещание по животноводству прошел в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Традыцыйны велапрабег з вельмі сімвалічнай і аб’ядноўваючай назвай“Мы разам!” сабраў глушчан

3 мая 2025
Читать новость
АПК

Полевые работы в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. 3 мая 1945-го

3 мая 2025
Читать новость