Темы

Вераснёўскія клопаты дома-інтэрната

У верасні пачынаюцца заняткі не толькі ў агульнаадукацыйных школах, але і ў спецыялізаванай установе — Веснаўскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. 105 хлопчыкаў і дзяўчынак з ліку яго выхаванцаў будуць праходзіць навучанне розным вучэбным дысцыплінам па праграме 2-га аддзялення дапаможнай школы з 1 па 9 класы. Займацца з імі будуць педагогі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Як зазначыў дырэктар інтэрната Вячаслаў Клімовіч, усе 9 кабінетаў, у якіх будуць праходзіць урокі, да заняткаў ужо падрыхтаваны.
Асобнымі клопатамі зараз жывуць лепшыя спартсмены інтэрната: гэтымі днямі ідуць апошнія трэні-роўкі перад спецыяльнай алімпіядай Расіі па лёгкай атлетыцы. Гэтыя міжнародныя спаборніцтвы будуць праходзіць з 10 па 15 верасня ў Іашкар-Але рэспублікі Мары Эл. Туды неўзабаве і накіруецца невялікая каманда з 5 юных спартсменаў, трэнера і дзвюх асоб суправаджэння Веснаўскага дома-інтэрната.

 Т.ЛУГАВАЯ

Последние новости

Власть

Лукашенко в преддверии Дня Независимости помиловал 16 осужденных

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОЧС. Безопасное Купалье

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что будет на «Купалье» в Александрии

2 июля 2025
Читать новость
Общество

РИКЗ: максимальный результат на ЦЭ и ЦТ показали 2198 участников

2 июля 2025
Читать новость
АПК

Горячая линия по вопросам уборочной кампании заработала в Могилевской области

2 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: память о подвиге нашего народа — вопрос национального достоинства 

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем