Темы

Вялікая перамога маленькай цымбалісткі

Вялікая перамога маленькай цымбалісткі

А чаму б і не?! Стаць першай у сваёй узроставай групе сярод больш як сарака ўдзельнікаў, выхаванцаў музычных школ і гімназій з розных куткоў Беларусі, і гэта ў даволі-такі юным узросце — восем гадоў! Аднак аб усім па парадку.

Гаворка ідзе пра выхаванку дзіцячай школы мастацтваў Дар’ю Сарапас. Напрыканцы сакавіка яна прымала ўдзел у адкрытым форуме цымбалістаў “Сярэбраны звон цымбалаў”, які праходзіў у Маладзечне, і заняла там першае месца. Па сутнасці гэта быў рэспубліканскі агляд-конкурс маладых выканаўцаў — навучэнцаў музычных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. У лік яго ўдзельнікаў наша юная зямлячка трапіла пасля паспяховага выступлення на абласным узроўні, яшчэ тады дзяўчынку прыкмеціў прафесар акадэміі музыкі Яўген Гладкоў і правёў з ёю майстар-клас.

— Даша Сарапас, — расказвае выкладчык школы мастацтваў па класу цымбалаў Людміла Клімчык, — займаецца са мной з пяці гадоў, і ўжо з самага пачатку яна праявіла рэдкую для такога ўзросту працавітасць, настойлівасць і дысцыплінаванасць. Працаваць з ёю — адно задавальненне: усе ўрокі, усе рэкамендацыі і парады яна ўбірае ў сябе, быццам губка. Яна заўсёды акуратна наведвае заняткі, яна шмат працуе дома, у чым вялікая і несумненная заслуга яе бацькоў — Дзмітрыя Віктаравіча і Ірыны Дзмітрыеўны. Зрэшты, Дашу ў яе занятках музыкай падтрымлівае ўся іх вялікая і дружная сям’я. Акрамя таго, нам вельмі пашанцавала з акампані-ятарам — Вольгай Васільеўнай Хацько: калі трэба, мы сустракаліся і праводзілі заняткі і ў выхадныя дні, і дома ў вучаніцы, і заўсёды наша канцэртмайстар праяўляла разуменне, гатоўнасць, давала вельмі слушныя парады са свайго боку. Я лічу, што толькі такое сумеснае супрацоўніцтва і дазволіла нам выйсці на рэспубліканскі ўзровень і атрымаць, не, правільней сказаць, заваяваць перамогу, бо ўзровень канкурсантаў быў сапраўды вельмі высокім.

Яшчэ дададзім, што Даша Сарапас прымала ўдзел у гала-канцэрце разам з лепшымі выканаўцамі, ансамблямі, музыкантамі. Сярод трынаццаці зноў жа лепшых нумароў фестывалю скерца Юрыя Чычкова “Наташка-первоклашка” ў выкананні нашай юнай цымбалісткі было прынята дружнымі апладысментамі.

 

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Вниманию владельцев лодок!

4 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Ветераны посадили аллею

4 мая 2025
Читать новость
АПК

Семинар-совещание по животноводству прошел в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Традыцыйны велапрабег з вельмі сімвалічнай і аб’ядноўваючай назвай“Мы разам!” сабраў глушчан

3 мая 2025
Читать новость
АПК

Полевые работы в Глусском районе

3 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. 3 мая 1945-го

3 мая 2025
Читать новость