Темы

Выглядаюць годна! Як установы адукацыі падрыхтаваліся да новага навучальнага года

Выглядаюць годна! Як установы адукацыі падрыхтаваліся да новага навучальнага года
Калаціцкі дзіцячы садок

Жнівень яшчэ, безумоўна, лета, але восень, а з ёй і хуткі пачатак вучобы ўсё часцей і часцей праскакваюць у размовах дарослых і нават дзяцей. У саміх жа школах падрыхтоўка да новага навучальнага года пачалася ці не адразу з завяршэннем мінулага. Вось чаму да 1 жніўня, па словах начальніка аддзела па адукацыі, спорце і турызме Святланы Лісіцы, пашпарты і сертыфікаты гатоўнасці атрымалі ўжо ўсе ўстановы адукацыі Глускага раёна (акрамя СШ № 2, дзе завяршаецца рамонт).

“За два месяцы лета зроблена нямала, — расказвае кіраўнік аддзела. — Калі летась у гімназіі была праведзена маштабная рэканструкцыя будынка, то сяголета тут зрабілі акцэнт на добраўпарадкаванні тэрыторыі, разбілі прыгожыя кветнікі, а яшчэ — адрамантавалі памяшканні музея ткацтва і школьнай бібліятэкі (яны не ўваходзілі ў план рэканструкцыі), набылі і ўстанавілі камеры відэаназірання — усё гэта за пазабюджэтныя сродкі. Адмыслова, па-новаму ўпрыгожылі кветкамі тэрыторыю і ў школе № 1, на самым уваходзе, дзе раней быў школьны агарод, зазелянеў малады газон, таксама ў школе вызначылі і адрамантавалі памяшканне для музея Сяргея Грахоўскага, там ужо ёсць і першыя экспанаты, акрамя гэтага, у школе будзе ўведзена кабінетная сістэма. Пра рамонт школы № 2 і гаварылі і пісалі нямала, таму не буду паўтараць тое, што зроблена, зазначу, што зараз тут таксама праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторыі, завяршаюцца аддзелачныя работы, манціруецца і падключаецца новае тэхналагічнае абсталяванне на харчаблоку. У работу актыўна ўключыўся ўвесь калектыў, чысцяць, наводзяць парадак, збіраюць і расстаўляюць мэблю. Зразумела, летам не сядзелі склаўшы рукі і ў сельскіх навучальна-педагагічных комплексах — паўсюдна праведзены касметычныя рамонты памяшканняў — як у класах, так у дзетсадаўскіх групах, на калідорах і ў іншых памяшканнях. У Завалочыцкім і Усцярхоўскім НПК набылі новыя аўдыторныя дошкі, ва Усцярхах — яшчэ і мэблю для дзіцячага садка. У Заеліцкай і Завалочыцкай школах з’явіліся кнопкі трывожнай сігналізацыі — яны набыты за бюджэтныя сродкі. Не засталіся без касметычнага абнаўлення сацыяльна-педагагічны Цэнтр, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Цэнтр творчасці, дзіцяча-юнацкая спартшкола, фізкультурна-спартыўны клуб і, безумоўна, нашы дзіцячыя садкі — тут таксама рамантавалі, што патрэбна, наводзілі парадак у памяшканнях і ў дварах. Да прыкладу, у трэцім садзе сяголета разбілі адмысловую кветкавую кампазіцыю, новы ценевы навес з’явіўся ў Калаціцкім дзіцячым садку, з дапамогай шэфаў тут набылі новыя пакрывалы і музычнае абсталяванне.  Мы рабілі аб’езд-прыёмку ўстаноў адукацыі (у тым ліку санаторнай школы і школы мастацтваў), і магу з упэўненасцю сказаць, што ўсе яны, як будынкі, так і тэрыторыі, выглядаюць годна і гатовы да сустрэчы са сваімі вучнямі і выхаванцамі. Дзякуй за гэта кіраўнікам устаноў і калектывам”.

Сярэдняя школа №1

На падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, па словах Святланы Лісіцы, сяголета было патрачана 45 тысяч рублёў пазабюджэтных сродкаў (платныя паслугі, шэфская і спонсарская дапамога). Акрамя таго, 12 з паловай тысяч рублёў будзе выдаткавана з бюджэту, гэта сродкі на новае халадзільнае і тэхналагічнае абсталяванне, як плануецца, у дзіцячыя ўстановы яно паступіць да 1 верасня. Зараз у аддзеле па адукацыі, спорце і турызме пачалі падрыхтоўку да традыцыйнай жнівеньскай настаўніцкай канферэнцыі, ну а ў школах неўзабаве стануць рыхтавацца да ўрачыстых лінеек Першага званка.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость