Темы

Хараство сваімі рукамі

Хараство сваімі рукамі

Падчас адзінага дня інфармавання мы пабывалі ў вёсцы Барысаўшчына. Некалі вялікі населены пункт сустрэў нас маўклівымі вокнамі хат. Амаль напалову вёска аджыла. Сёння ў 49 дамах пражывае 87 чалавек. Сумная статыстыка. Для старонняга назіральніка гэта сапраўды так, а вось мясцовыя думаюць зусім інакш. Ім няма калі сумаваць, і яны, насуперак усялякім статыстыкам, жывуць і радуюцца кожнаму новаму дню. Інакш як расцаніць тое хараство, якое мы ўбачылі на вуліцы насупраць хаты Любові Пракоф’еўны Сіраж. Штучныя кветкі з пластмасы, дробныя вырабы з дрэва і камянёў.
— Гэта ўсё мае дочкі папрыдумлялі, — кажа Любоў Пракоф’еўна. — Сяголета хочуць яшчэ большую прыгажосць навесці. І не толькі на вуліцы, але і ў двары. Замест будыніны, якая стаяла каля хаты і якую прыбралі, казалі, паставяць альтанку і кветкі вакол пасадзяць. У мяне самой не заўсёды хапае часу для такога майстэрства, таму застаецца даглядаць і трымаць у парадку тое, што змайстравалі дочкі.
Любоў Пракоф’еўна ганарыцца, што ў яе такія дзеці, якія не забываюць бацькоўскі дом. І калі збяруцца ўсе разам — чацвёра сыноў, тры дачкі, 16 унукаў і маленькі праўнук, то невялікая сялянская хата Сіражаў напаўняецца шчасцем і радасцю. Дзеля такіх прыемных момантаў і варта жыць.
В. ЧУЧВАЛ
Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

Размер больничного для вчерашних выпускников

10 июня 2026
Читать новость
Общество

Побывали на «Лодочной станции» и посмотрели готовность зоны отдыха к купальному сезону

10 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Со знаком качества. Пломбир в вафельном стаканчике «1962»

10 июня 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Шкловском районе погибла супружеская пара. Их маленького внука удалось спасти

9 июня 2026
Читать новость
Культура

Центральная библиотека Глуска по итогам областного конкурса краеведческих буклуков «Книга как искусство» награждена дипломом первой степени

9 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Филлоксера виноградная — опасный вредитель

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем