Темы

Хораша спявалі, добра гандлявалі

Хораша спявалі, добра гандлявалі

Два дні, 1 і 2 лістапада, звінеў кірмаш у Мінску, вялікі гандлёвы кірмаш, наладжаны ў рамках дзён Магілёўскай вобласці ў беларускай сталіцы. Сельскагаспадарчую прадукцыю, свежую і перапрацаваную, туды прывезлі з усіх раёнаў нашага Прыдняпроўскага краю. Сваё пачэснае месца займала і Глускае спажывецкае таварыства. Нашы кааператары прапаноўвалі пакуп-нікам прадукцыю цэха замарозкі (нават наладзілі яе дэгустацыю), мочаную, квашаную, салёную садавіну і агародніну. Асаблівым попытам карысталіся марынаваныя апенькі, грузды, падасінавікі. Баравікі, хоць і “кусаліся” цаной, але таксама ішлі няблага. Шырокі асартымент тавараў быў і на мясной вітрыне: свініна, ялавічына, трусяціна, качкі, перапёлкі і нават мяса страуса — мінчане падыходзілі, выбіралі, куплялі. Ды і як тут пройдзеш міма, не паглядзіш і не набудзеш хоць што-небудзь, калі такі цікавы сялянскі падворак аформілі глускія кааператары, калі так прыветна ўсміхаюцца і прапаноўваюць тавар прадаўцы (на кірмашы працавалі прадаўцы з “Начнога” і “Юбілейнага” магазінаў, а таксама работнікі цэха замарозкі), калі так весела, так звонка спяваюць нашы самадзейныя артысты. Хоць бы й захацеў, дык міма б не прайшоў. І сведчаннем таму, што сталічныя пакупнікі не міналі глускія гандлёвыя рады, стала добрая выручка — за два кірмашовыя дні кааператары натаргавалі 150 мільёнаў рублёў.

Зрэшты, як патлумачыла нашай рэдакцыі намеснік старшыні раённага спажывецкага таварыства Наталля Талкачова, выязны гандаль — вельмі прыбытковая форма работы, яна цалкам апраўдвае сябе, па словах спецыяліста, толькі за мінулы месяц выручка райпо на выязным гандлі і кірмашах за межамі раёна склала 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў.

 Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем