Темы

Яшчэ адзін удалы крок Марыі Хлань

Яшчэ адзін удалы крок Марыі Хлань

Днямі на адрас аддзела культуры Глускага райвыканкама прыйшоў ліст ад кіраўніка Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Генадзя Сімановіча. У ім змешчана шчырая падзяка юнай глускай спявачцы Марыі Хлань і яе мастацкаму кіраўніку Валянціне Сініцынай за ўдзел у чацвёртым адкрытым фестывалі-конкурсе маладзёжных творчых работ “Крокі-2012”. “Выступленні Марыі Хлань сталі сапраўдным упрыгажэннем фестывальнай праграмы, пакарылі сваім талентам і ўнікальным выканаўчым майстэрствам”, – сказана ў пісьме.
Трэба адзначыць, што Марыя стала пераможцай фестывалю “Крокі”, які прайшоў у канцы жніўня ў Акцябрскім раёне, сярод вакалістаў 13 – 18 год. Першае месца яна заваявала ў творчым саперніцтве са спевакамі з Расіі, Украіны, Беларусі і Турцыі. На суд журы дзяўчына прадставіла тры песні: лірычную беларускую, эстрадную на англійскай мове, а таксама вядомы складаны твор на італьянскай – “Памяці Каруза”. Дарэчы, фінальны канцэрт фестывалю і ўзнагароджанне пераможцаў адбылося якраз перад самым днём нараджэння Марыі. Мяркуем, гэта стала вельмі добрым падарункам для самой дзяўчыны, яе бацькоў, сяброў і настаўнікаў.
Мы таксама віншуем Марыю Хлань і жадаем ёй яшчэ больш значных творчых поспехаў у будучым.

 Ірына ГРАМЫКА
Фота Валянціны СІНІЦЫНАЙ

Последние новости

Образование

Заглянули в школьную столовую Заелицкой СШ

15 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Ко Дню народного единства в библиотеках Глусского района оформлены тематические выставки

15 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Новшества в оплате ЖКУ

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

«Что случилось на границе? Поляки чудят?» Лукашенко принял с докладом председателя ГТК

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

15 сентября — День библиотек Беларуси! Поздравление руководства района

15 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОВД. Что грозит за выращивание наркосодержащих растений?

14 сентября 2025
Читать новость