Темы

Юныя піяністы

Юныя піяністы
Анатоль Сухарукаў, Марыя Савончык, Яўгенія Каранец

Насычанымі і напружанымі выдаліся другая і трэцяя чвэрці для вучаніц фартэпіяннага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў Яўгеніі Каранец і Марыі Савончык. Юныя піяністкі прынялі ўдзел у некалькіх конкурсах, з кожнага яны вярталіся з заслужанымі ўзнагародамі, станоўчымі эмоцыямі і новым вопытам.

Найперш трэба сказаць пра II адкрыты фестываль-конкурс юных піяністаў “Натхненне”, які праходзіў у Клічаўскім раёне. Яўгенія Каранец (настаўнік Наталля Яўгенаўна Кузьміна) у малодшай групе, дзе выступалі 27 канкурсантаў, заняла 3-е месца, а Марыя Савончык (настаўнік Таццяна Мікалаеўна Макарэвіч) прывезла дыплом удзельніка. Потым нашы юныя піяністкі выступалі на адкрытым фестывалі-конкурсе “Беларускія карцінкі —2016”. У Любані, дзе праходзіў гэты конкурс, Жэня Каранец атрымала грамату ўдзельніка, спецыяльнага дыплома за лепшае выкананне твора беларускага кампазітара была ўдастоена Марыя Савончык. Дыпломы ўдзельнікаў конкурсу абедзве нашы юныя піяністкі прывезлі яшчэ і з Клецка.

Але найбольш важным і, бадай, найбольш адказным і прэстыжным стаў для іх I адкрыты конкурс юных піяністаў імя Уладзіміра Алоўнікава, які праходзіў у Бабруйску. Нягледзячы на тое, што конкурс з’яўляецца рэгіянальным, у ім бралі ўдзел музыканты не толькі з Магілёўшчыны, але і з Гродна, Гомеля, Віцебска, усяго больш за 140 чалавек. Хвалявання не пазбегнуць на любым конкурсе, а тут старшынёй журы быў народны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Алоўнікаў — сын знакамітага кампазітара, дарэчы, ураджэнца горада Бабруйска, і гэта яшчэ больш павышала і важкасць конкурсу, і ступень адказнасці юных выканаўцаў. Затое як радасна і як прыемна было нашым канкурсанткам, калі іх выступленні былі адзначаны і ацэнены строгім і прафесійным журы, а той факт, што заслужаныя ўзнагароды ім уручыў Ігар Алоўнікаў, яшчэ больш павысіў іх каштоўнасць і для дзяўчынак, і для настаўнікаў. Грамату ўдзельніка атрымала Яўгенія Каранец, Марыя Савончык удастоена дыплома за артыстызм — у яе ўзроставай групе з больш як 60 удзельнікаў дыпломамі і граматамі былі адзначаны 20 юных выканаўцаў.

— Узровень маладых музыкантаў на беларускіх фартэпіянных конкурсах вельмі высокі, — расказвае намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Глускай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Кузьміна, — таму падрыхтоўка праграм патрабавала ад юных піяністак вялікай самааддачы, вытрымкі і карпатлівай работы за інструментам. Пры падборы ім рэпертуару мы ўлічвалі і тое, што на сучасных конкурсах асаблівая ўвага надаецца творам беларускіх кампазітараў. Увогуле трэба адзначыць, што музычныя конкурсы для дзяцей — гэта цудоўны спосаб іх матывацыі да навучання. Атмасфера творчага саперніцтва выклікае ў іх азарт, вучыць спраўляцца з эмоцыямі, валодаць сабой, каб у патрэбны момант сканцэнтравацца, прадэманстраваць тэхніку і артыстызм. Разам з гэтым удзел у конкурсах стымулюе юных музыкантаў да таго, каб павышаць сваё майстэрства ў валоданні інструментам.

Наталля Кузьміна расказала таксама, што ў сакавіку ў Жлобіне праводзіўся музычны конкурс “Рускі партрэт у беларускім інтэр’еры”, ён праходзіць адзін раз у два гады. Сяголета ў ім прыняў удзел і васьмігадовы піяніст з Глуска Толя Сухарукаў. Хлопчык толькі першы год вучыцца ігры на фартэпіяна (клас настаўніцы Вольгі Васільеўны Хацько), але вынікі ўжо відавочныя: на гэтым конкурсе ён атрымаў грамату за паспяховае выступленне. Калі Толя і далей будзе старанна займацца, будзе цярплівым і настойлівым, то новыя конкурсы прынясуць у яго музычнае жыццё і новыя, яшчэ больш важкія ўзнагароды.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Налоговая разъясняет, что расширен перечень товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Советы грибникам

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая разъясняет, как предоставлять сведения об остатках товаров, подлежащих прослеживаемости

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Помощь семьям к учебному году

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко провел встречу с Президентом Индонезии Прабово Субианто

16 июля 2025
Читать новость
Актуально

Редакция побывала в оздоровительном лагере «Городок». Фоторепортаж

16 июля 2025
Читать новость