Першымі пра набліжэнне Новага года нам пачалі нагадваць вітрыны магазінаў, адметна ўпрыгожаныя да такога асаблівага свята, амаль адразу ж з гэтым з’явіліся ў продажы ёлачныя цацкі і іншыя ўпрыгажэнні. А на гэтым тыдні камунальнікі пачалі развешваць навагоднюю ілюмінацыю ў парку, на плошчы і па вуліцы Кірава. У сераду ў Глуск прывезлі і галоўны сімвал зімовага свята — вялікую ёлку. Гэту зялёную 18-метровую прыгажуню леснікі прыгледзелі ў Зелянковіцкім лясніцтве, непадалёк ад Поўсткі. Спецыяльнай тэхнікай ПМК-86 яе даставілі ў раённы цэнтр і з дапамогай пад’ёмнага крана ўстанавілі на бульвары Грахоўскага. Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама святочнае ўпрыгожанне ёлкі ў Глуску і ў цэнтральных сядзібах гаспадарак на тэрыторыях сельсаветаў, як і адміністрацыйных будынкаў прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, павінна быць завершана да 15 снежня.
Т. ЛУГАВАЯ
Фота С. РУДЗІНСКАГА
Теги
Последние новости
Актуально
Что нужно знать владельцам велосипедов
12 июля 2025
Власть
Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента
12 июля 2025
Год благоустройства
В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству
12 июля 2025
АПК
В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж
11 июля 2025
Актуально
Будьте осторожны на воде
11 июля 2025
Год благоустройства
Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе