Темы

З нагоды Дня інвалідаў у Глускім раёне прайшлі мерапрыемствы

З нагоды Дня інвалідаў у Глускім раёне прайшлі мерапрыемствы

З нагоды Дня інвалідаў у Глускім раёне заўсёды ладзіцца нямала мерапрыемстваў. Па традыцыі не пакінулі без увагі гэты дзень і мясцовыя культработнікі. Так, раніцай трэцяга снежня самадзейны тэатральны калектыў “Азарт” Цэнтра культуры і вольнага часу накіраваўся ў Веснаўскі дом-інтэрнат, каб парадаваць яго выхаванцаў сваёй музычнай казкай “Як Лыска Ваўком быў”. Крыху пазней сюды ў госці з канцэртна-забаўляльнай праграмай завіталі навучэнцы і педагогі дзіцячай школы мастацтваў. Добрыя песні, вясёлыя гульні і танцы, сардэчнае цяпло, увага і разуменне — якраз тое, што патрэбна асаблівым людзям, каб ад іх адступіла маркота, каб насуперак цяжкасцям ісці па жыцці з аптымізмам, верыць, што ім многае пад сілу, працягваць жыць. У падзяку за дабрыню выхаванцы інтэрната падарылі гасцям зробленыя сваімі рукамі сувеніры.

У гэты ж дзень на сцэне Цэнтра культуры і вольнага часу “Арыён” адбыўся канцэрт, на які прыйшлі не толькі людзі з абмежаванымі магчымасцямі, але і ўсе жадаючыя атрымаць добры настрой і адпачыць душой. Кожнае выступленне салістаў мастацкай самадзейнасці, дзіцячых харэаграфічных калектываў суправаджалася апладысментамі гледачоў, знаходзіла водгук у іх сэрцах, наводзіла на думку, што рабіць добрыя справы разам і клапаціцца пра тых, хто мае ў гэтым патрэбу, зусім не цяжка.

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Год благоустройства

Идет ремонт на территории Глусской СШ № 2

13 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников налоговых органов! Поздравление руководства района

13 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость