Темы

З падзякай за хлебаробскую працу

З падзякай за хлебаробскую працу

Кветкі, падарункі і граматы — у пятніцу на мінулым тыдні ў Глускім раёне ўшаноўвалі першых камбайнераў-тысячнікаў. Сяргей і Мікіта Прыбышы, экіпаж эксперыментальнай базы “Глуск”, прымалі віншаванні на рабочым месцы — на полі каля вёскі Юзафова, дзе ў гэты дзень яны жалі трыцікале. Тысячны рубеж сямейны экіпаж Прыбышаў пераадолеў у чацвер: к  вечару 13 жніўня яны намалацілі 1018 тон зерня, а яшчэ раней на іх рахунку было 86 тон масланасення рапсу.

З падзякамі за якасную і сумленную працу і пажаданнямі дабрабыту сюды прыехалі першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Глускага райвыканкама Уладзімір Карповіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка, кіраўнік эксбазы Аляксандр Семідотчанка і прадстаўнікі гаспадаркі. З сабою прывезлі граматы, кветкі, падарункі: тэрмас, скрынку для інструментаў, пасцельную бялізну, ручнікі і кепкі. Аддзячыўшы за віншаванні і ўвагу, Сяргей Валер’евіч і Мікіта прадоўжылі сваю працу. За пятніцу і выхадныя дні яны яшчэ прыбавілі і к раніцы панядзелка намалацілі 1072 тоны зерня.

А. ПЯТРОВА

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Состояние криминогенной обстановки на территории района и профилактика преступности стали темой координационного совещания в Глуске

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал назначение руководителей в местных органах власти

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Кадры, инвестиции, дисциплина в АПК. Как Лукашенко напутствовал новых председателей райисполкомов

30 июня 2025
Читать новость
Спорт

Команда «МАЗ-СПОРТавто» готовится к старту ралли-марафона «Шелковый путь — 2025»

30 июня 2025
Читать новость
Власть

На второй сессии Палаты представителей принято 67 законопроектов

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Сильный эмоциональный проект. Жители Витебска встретили “Поезд Победы”

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем