Темы

З віншаваннем да кожнага

З віншаваннем да кожнага
Ветэран вайны Валянціна Васілеўна Зайцава. Разам з ёй на здымку Дзмітрый Цімчанка і Сяргей Корбут

Традыцыйна трэцяга ліпеня — у Дзень Незалежнасці і Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — віншаванні прымаюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Гэта яны, яшчэ зусім маладзенькія хлопцы і дзяўчаты, мужна змагаліся з ворагам у партызанскіх атрадах, на фронце, працавалі дзень і ноч на заводах, фабрыках, у полі, каб забяспечыць армію зброяй і харчаваннем. Усё гэта дзеля Вялікай Перамогі, дзеля вызвалення любімай Радзімы.

Ветэраны нашага раёна таксама напярэдадні галоўнага свята краіны прымалі віншаванні. Да кожнага з іх завіталі ў госці з кветкамі і падарункамі намеснік старшыні Глускага райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Кірэй, старшыня раённага савета ветэранаў Валерый Сураўнёў, начальнік адасобленай групы (Глускага раёна) ваеннага камісарыята горада Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў Сяргей Корбут, а таксама прадстаўнікі арганізацый, дзе да выхаду на заслужаны адпачынак працавалі былыя франтавікі.

У кожным доме, куды зазірнула прадстаўнічая дэлегацыя, панавала добразычлівая атмасфера і перадсвяточны настрой. Нягледзячы на свой даволі сталы ўзрост і, канешне ж, існуючыя цяжкасці са здароўем, усе ветэраны (а іх на сённяшні дзень у раёне пражывае дзевяць чалавек) трымаліся бадзёра, як сапраўдныя салдаты.

“Нас, франтавікоў Вялікай Айчыннай, — гаварыла падчас сустрэчы Валянціна Васільеўна Зайцава, — жыццё загартавала. Таго, што мы зведалі, не пажадаеш і ворагу. Але ж вытрымалі і дажылі вось да такіх сталых гадоў. Магчыма, каб расказаць маладому пакаленню, што няма нічога страшней на свеце, чым вайна, а яшчэ расказаць, якой цаной была заваяваная наша воля, мірнае жыццё і незалежнасць”.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня Независимости помиловал 16 осужденных

2 июля 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОЧС. Безопасное Купалье

2 июля 2025
Читать новость