Дзіцячы эстрадны праект “Суперартыст” Магілёўскай абласной філармоніі пабываў і ў Глуску. Пасля праслухоўвання членамі журы юных артыстаў на фінальнае выступленне была запрошана глушчанка Марыя Хлань. Дзяўчына вучыцца ў гімназіі (скончыла 10 класаў), любіць спяваць, аднак спецыяльных заняткаў па вакалу не наведвае. Тым не менш можна гаварыць пра яе несумненныя здольнасці, паколькі і ў Магілёве выступіла таксама ўдала і стала прызёрам праекта “Суперартыст”, заваяваўшы дыплом III ступені (I і II месцы ў бабруйчан). Больш таго, дзяўчыне прапанавалі займацца ў адной з творчых студый Бабруйска, а ад Магілёўскай абласной філармоніі Марыя атрымала запрашэнне прыняць удзел у новым музычным праекце — “Лесвіца ў неба”. Застаецца толькі парадавацца за юнае дараванне і пажадаць новых творчых дасягненняў.
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГАНа здымку: Марыя Хлань выступае на свяце, прысвечаным Дню дзяцей
Теги
Последние новости
АПК
Семинар-совещание по животноводству прошел в Глусском районе
3 мая 2025
Общество
Традыцыйны велапрабег з вельмі сімвалічнай і аб’ядноўваючай назвай“Мы разам!” сабраў глушчан
3 мая 2025
АПК
Полевые работы в Глусском районе
3 мая 2025
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Путь к Победе. 3 мая 1945-го
3 мая 2025
Власть
Лукашенко окончательно расставил точки над “i” в вопросе ношения в Беларуси георгиевских ленточек
2 мая 2025
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков
Бывшим узницам фашистских концлагерей вручили юбилейные медали