Темы

За іх у адказе

Сёння, 19 жніўня, сусветная супольнасць адзначыць Міжнародны дзень бяздомных жывёл, які праводзіцца звычайна ў трэцюю суботу апошняга летняга месяца. Як распавёў рэдакцыі начальнік Глускай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Леанід Васілеўскі, усталяваны гэты дзень у 1992 годзе па прапанове Міжнароднага таварыства праў жывёл, бо праблема бяздомных жывёл актуальная для многіх краін свету. Пры гэтым цяжка спрачацца з тым, што беспрытульныя сабакі і каты — рэальная пагроза для людзей, пагаджаюцца эколагі. Бадзяжныя жывёлы з’яўляюцца пераносчыкамі вірусных захворванняў і, што самае страшнае, нярэдка нападаюць на дзяцей і дарослых.

Безумоўна, у тым, што на нашых вуліцах бегаюць зграі сабак, а на сметніках плодзяцца каты, вінаваты самі людзі. Статыстыка сведчыць, што каля 75 % бяздомных сабак і котак калісьці былі хатнімі. Але ад заклікаў да свядомасці і сумлення некаторых гаспадароў мала што мяняецца, таму прыходзіцца ісці на іншыя меры, якія не заўсёды можна назваць гуманнымі. Па дадзеных зааабаронцаў, у Беларусі штогод адлоўліваецца каля 80 тысяч бяздомных жывёл, і большасць з іх усыпляюць. Так, 54 у райцэнтры і 16 на тэрыторыі раёна — такія лічбы па колькасці адстраляных  за сем месяцаў бягучага года бадзяжных сабак назвалі нам у мясцовым “Жылкамгасе”.

Між тым, не заўсёды пад адстрэл трапляюць насамрэч беспрытульныя сабакі, сустракаюцца сярод іх і тыя, што збеглі з двара або каго гаспадары выпусцілі пагуляць. Каб такога не адбывалася, у “Жылкамгасе” нагадваюць некаторыя правілы ўтрымання хатніх жывёл. У прыватнасці, гаспадары павінны выводзіць сваіх гадаванцаў на прагулку на кароткім павадку і ў намордніку (выключэнне робіцца для шчанюкоў узростам да трох месяцаў і дэкаратыўных парод, чый рост у карку не перавышае25 см, — для іх абавязковы толькі павадок). Нельга выпускаць сабаку пагуляць аднаго, і неабходна прадугледзець меры, каб ён не мог выбегчы з двара самастойна. Калі ж такое здарылася, патрэбна патэлефанаваць у дыспетчарскую “Жылкамгаса” і папярэдзіць.

А. ПЯТРОВА

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость