Темы

“Каб мова беларуская гучала…”

“Каб мова беларуская гучала…”

Вучыць дзяцей з павагай ставіцца да роднай беларускай мовы, правільна на ёй размаўляць трэба з дзяцінства. Менавіта для гэтага ў яслях-садзе № 1 Глуска прайшоў тэматычны тыдзень “Каб мова беларуская гучала”. Прайшоў вельмі цікава, весела, запамінальна.

Для нашых маленькіх выхаванцаў былі падрыхтаваны фізкультурная забава “Вясёлыя гульні дзяцей беларусаў”, музычная забава “Беларускія забаўлянкі”. Дзеці сярэдняга і старэйшага ўзросту з вялікім інтарэсам гулялі ў беларускія народныя гульні — “Дзяркач”, “Ручаёк”, “Стужачкі”, “Лапці”, “Вясёлы капялюш”, спявалі беларускія песні і калыханкі, слухалі беларускую музыку. Каб пазнаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з беларускімі музычнымі інструментамі, была арганізавана экскурсія ў дзіцячую школу мастацтваў. А каб дзеці больш даведаліся пра беларускія народныя цацкі, выхавацелі наладзілі выставу “Лялькі з саломы, ільну, гліны”. Не засталіся ў баку ад свята роднай мовы і бацькі: яны дапамаглі арганізаваць выставу рэчаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ганчарных вырабаў і вырабаў з саломы, ручнікоў, посцілак, сурвэтак. Цікава прайшоў конкурс сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў “Беларусь мая васільковая”.

Няма сумнення, што за гэты тэматычны тыдзень дзеці даведаліся шмат новага пра наш беларускі народ, пра яго звычаі і традыцыі, а праз гульні, забавы, гутаркі на роднай мове і спевы папоўніўся беларускі слоўнік нашых маленькіх выхаванцаў.

Алена МАКАРАВА,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад № 1 г. п. Глуск”

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость