Темы

Хто не схаваўся — той трапіў пад град

Хто не схаваўся — той трапіў пад град

Так, менавіта град, а потым моцны дождж з парывістым ветрам прайшлі, праляцелі, прагрукаталі над Глускам і раёнам у панядзелак, 27 мая. І было гэта неўзабаве пасля 17 гадзін, якраз як большасць працоўных вярталася з работы, так што калі хто не паспеў схавацца на якім-небудзь прыпынку ці забегчы ў магазін, добра-такі намок, а то і напалохаўся: дзіва што — градзіны з гарошыну ды па парасоне! Калі ж усё супакоілася, адны ўзяліся ацэньваць маштабы разбурэнняў, іншыя — разважаць і цікавіцца, што ж гэта было. Як паведамляюць сіноптыкі, прычына непагоды не “Крыстофер”, якога чакалі, а няўстойлівыя паветраныя масы, што паступілі з тэрыторыі Украіны. Зрэшты, гаспадарам, якія ўбачылі дома наступствы навальніцы з градам, ад гэтага не стала лягчэй.

Як паведамілі нам у прадстаўніцтве “Белдзяржстраха”, ужо назаўтра сюды звярнуліся восем гаспадароў з заявамі аб пакрыцці ўрону, у асноўным выйшла са строю бытавая тэхніка (камп’ютар, телевізар, тэлефон), зафіксаваны выпадак пашкоджання даху. Дарэчы, гэта здарэнне зарэгістравана і па лініі “101”, адбылося яно па вуліцы Чапаева, што ў Глуску: на дом упала паваленае ветрам дрэва і часткова пашкодзіла дах. Пашкоджаны шыферныя дахі і на некаторых гаспадарчых пабудовах СВК “Калгас “Зара”. У некалькіх месцах дрэвы ўпалі на лініі электраперадачы, з-за чаго абясточанымі аказаліся некаторыя населеныя пункты раёна, не было электрычнасці часткова і ў раённым цэнтры. Рамонтныя брыгады раёна электрасетак адразу ж прыступілі да ліквідацыі аварый на лініях.

Што да неафіцыйнай статыстыкі, то яна ў асноўным круціцца вакол таго, што ў агародах зноў пазалівала, павымывала, павымакала. Майскія залевы нарабілі шмат шкоды і дабавілі клопату не толькі гаспадарам на іх асабістых падвор’ях, але і розным раённым службам. Так, у раённы выканаўчы камітэт толькі пасля мінулага ліўня (14 мая) па пытаннях, звязаных з падтапленнем дамоў і гаспадарчых пабудоў, звярнуліся 23 жыхары. Больш за 60 чалавек напісалі заявы аб пакрыцці ўрону ў раённае прадстаўніцтва “Белдзяржстраха”: у каго намачыла бульбу, зерне, муку, брыкет, у некаторых  (дзе вада была ў дамах) выйшла са строю бытавая тэхніка (пыласосы, пральная машына), патрабуюць рамонту жылыя памяшканні. Выплаты па гэтых страхавых выпадках ужо праводзяцца. Бачачы такую карціну і прадчуваючы, што гэта не апошнія дажджы і навальніцы ў сезоне, пайшлі добраахвотна страхаваць свае жыллё і маёмасць і іншыя гаспадары. Яно і праўда — супраць стыхіі не ўстаіш, а кампенсацыя ў любым выпадку не пашкодзіць.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Памяти много не бывает. 15 лет назад на Мыслочанской горе был установлен памятник жертвам Холокоста

5 мая 2025
Читать новость
Здоровье

Со знаком особого отличия. Нина Лисица удостоена звания «Отличник здравоохранения»

5 мая 2025
Читать новость
Общество

Последствия непогоды в Могилёвской области

5 мая 2025
Читать новость
Общество

МЧС: на водоемах Беларуси в 2024 году спасено более 210 человек, в том числе 53 ребенка

5 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии священной даты – 80-летия Победы – вручил государственные награды

5 мая 2025
Читать новость
Гісторыя Глушчыны

Як і хто выдаваў глускую газету ў ваенны час

5 мая 2025
Читать новость