Темы

Гісторыя з фатаграфіяй. “Зажынкі” ў саўгасе “Завалочыцы”

Гісторыя з фатаграфіяй. “Зажынкі” ў саўгасе “Завалочыцы”

Гэтым здымкам падзяліўся з рэдакцыяй даўні чытач раённай газеты Уладзімір Клыга. Ён жа расказаў, што зроблена фатаграфія была ў 1985 або 1986 годзе, у дзень, калі ў саўгасе “Завалочыцы” праходзілі “Зажынкі”, сам Уладзімір Мікалаевіч працаваў тады саўгасным шафёрам. Як згадвае ён зараз, праз амаль чатыры дзясяткі год, на ўскрайку поля тым ліпеньскім днём сабраліся механізатары, камбайнеры, адміністрацыя саўгаса, ветэраны сельскай працы. На пярэднім плане (той, хто ўручае) — парторг Васіль Мікалаевіч Вабішчэвіч. Справа — Лідзія Кірылаўна Карцель, тагачасны дырэктар саўгаса і яго нязменны кіраўнік на працягу больш чым дваццаці год. Як тут не згадаць знакамітае купалаўскае “Як сама царыца ў залатой кароне…”? Побач з ёю — Валерый Уладзіміравіч Глаз, зараз ён працуе ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні, а тады быў галоўным аграномам саўгаса “Завалочыцы”. Трэці справа — Сяргей Яўгенавіч Шылаў, на той час галоўны інжынер саўгаса. Ёсць на гэтым фотаздымку таксама брыгадзір Міхаіл Лапанік, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Казімір Аляксеевіч Краскоўскі, сам уладальнік фатаграфіі Уладзімір Клыга.

Добра, што і захаваўся гэты здымак, бо не так часта фатаграфаваліся ў той час. А бачыш, мінула колькі дзясяткаў год — і гэтая чорна-белая картка — ужо гісторыя, гісторыя адной вёскі, адной гаспадаркі, адной падзеі. Наша з вамі гісторыя. Калі ў вашых альбомах захаваліся цікавыя фотасведчанні мінулых гадоў —падзяліцеся, калі ласка, імі і сваімі ўспамінамі з чытачамі раённай газеты. Прыгадаем гісторыю разам.

Последние новости

Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино прошел сельский сход. Фоторепортаж

10 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Две ночи в лесу провел мужчина, заблудившийся в Бобруйском районе

10 июля 2025
Читать новость
Спорт

На чемпионате Беларуси в байдарке-двойке на 500 метров победу одержали Худенко и Литвинчук

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Грозы, ливни, местами град: оранжевый уровень опасности сохраняется на 11 июля в Могилевской области

10 июля 2025
Читать новость