Темы

Мясцовы каларыт. Спадніца для ложка

Мясцовы каларыт. Спадніца для ложка

Не так даўно, перабіраючы рэчы ў шафе, знайшла прыгожую прасціну, якую калісьці даўно вышывала і аздабляла карункамі мая бабуля. Але гэта не звычайная прасціна, гэта падзор, або падузорнік, ці, як яго яшчэ называюць, спадніца для ложка.

У даўнія часы, яшчэ гадоў так семдзесят і болей назад, падзор можна было сустрэць на ложку ў кожнай сялянскай хаце. Ён быў абавязковым атрыбутам і выконваў не толькі эстэтычную функцыю, але і практычную. Справа ў тым, што ложкі ў сялянскіх хатах былі даволі высокія: чым вышэй будзе спальнае месца, тым цяплей будзе спаць, бо з-пад падлогі, асабліва зімой, звычайна цягнула холадам. Безумоўна, вялікая прастора пад ложкам не магла пуставаць, гаспадыні яе чымсьці займалі: кошыкамі, рознымі куфрамі ды іншымі рэчамі. Вось тут і патрэбны быў падзор: ён закрываў усе гэтыя гаспадарчыя прыналежнасці. Але на тым яго роля не заканчвалася. Падзор выкарыстоўвалі ў якасці абярэгу: ён абараняў сямейную пару, дзяцей ад злых духаў. Майстрыхі ўпрыгожвалі такую “спаднічку” адмысловым вышываным арнаментам або асобнымі ўзорамі, якія адганялі нячысцікаў. Карункі да падзора звычайна былі выцягнутай прамавугольнай формы з зазубінамі па нізе, рабілі іх з баваўняных нітак.

Дарэчы, мода на падзоры вяртаецца. Цяперашнія дызайнеры ў афармленні ложкаў усё часцей выкарыстоўваюць даўно забытую “спаднічку”, толькі зараз яна, безумоўна, адраджаецца ўжо ў іншай, больш сучаснай, форме: з сучаснай канструкцыяй і з розных відаў тканіны.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ, фота аўтара

Последние новости

Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко открыл XXXIV “Славянский базар в Витебске”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино прошел сельский сход. Фоторепортаж

10 июля 2025
Читать новость