Темы

З блакнотам па раёне. Вёска Ольніца

З блакнотам па раёне. Вёска Ольніца


Гэта вёска ў многіх асацыіруецца з грыбамі ды ягадамі. Менавіта на гэтыя дарункі лесу багатыя тутэйшыя мясціны. Адразу за ваколіцай на вялікіх плошчах распасціраецца лес. А якое чыстае тут паветра! І ўсё ад гаючага водару разнатраўя ды сасновага лесу, які займае большую частку плошчаў. А возера з яго чыстай праточнай вадой — сапраўдная візітная картка вёскі. Летам ад аматараў прыроды тут адбою няма. Хто загарае, хто плавае, а хтосьці, затаіўшыся ў зацішным кутку, сядзіць з вудай. Словам, адпачынак на любы густ. У нейкім плане па-добраму зайздросціш мясцовым жыхарам, што яны жывуць у адной з самых маляўнічых мясцін раёна. Ці не таму і вёска носіць такую прыгожую назву?

Я не аднойчы бывала ў Ольніцы, праўда, праездам. І вось нядаўна зноў завітала сюды. Цяпер ужо з канкрэтнай мэтай: сустрэцца з тутэйшымі людзьмі, якія б маглі падзяліцца ўспамінамі пра сваё паселішча, якое ў 30-х гадах мінулага стагоддзя выглядала зусім інакш. Цяжка ўявіць, што некалі за цяперашнім мастом налева былі параскіданы хутары — Фальварак, Боркі… Потым хутары “пасцягвалі” ў адно месца. Так з’явілася новая вуліца налева пры ўездзе ў вёску. Хоць яна і стала яе працягам, але па старой памяці мясцовыя сваю вуліцу называюць «пасёлак».

Ольніца вядома з 1516 года, а значыць, у недалёкім будучым адзначыць свой 500-гадовы юбілей.

Ніхто з маіх субяседнікаў, безумоўна, нічога не расказаў пра часы даўніны. Затое ва ўсіх фарбах распавядалі тое, што самі перажылі. У хваткай дзіцячай памяці захаваліся моманты, якія і праз дзясяткі гадоў з іх вуснаў гучалі так, быццам гэта было ўчора.

— Хачу ўзгадаць час, калі мне было 10 гадоў, — гаворыць Марыя Сцяпанаўна Дзенісевіч. — Тады мы ўлетку разам з сяброўкай Ядзвігай пасвілі калгасных кароў. Пабегаем на свежым паветры гадзіну-другую, і так есці захочацца, што трымаць да абеду ніяк немажліва. І што мы прыдумалі: выбіраем спакайнейшую карову, падстаўляем пад вымя бахілу і доім у яе малако. Нап’ёмся з асалодай сырадою, і голад адразу адступае. Наогул, пасля вайны есці асабліва не было чаго. Даводзілася збіраць пышкі (падмерзлая бульба — аўт.) і варыць іх. Добрым падспор’ем да абеду былі грыбы. Дарослым за работай было не да іх, дык мы, малыя, пабяжым у лес, пакуль ісці ў школу, назбіраем па вядру грыбоў і нясём дадому. Яшчэ добра запомнілася, як мы з апетытам елі сыр. Мая маці працавала на ферме даяркай, і там у адным з памяшканняў была вялікая ёмістасць. Туды налівалі малако, падагравалі яго, і яно паволі тапілася. На выхадзе атрымліваўся сыр, ды такі смачны, што, здаецца, дагэтуль адчуваю яго смак.

Абпаленае вайной дзяцінства, цяжкія гады пасляваеннай разрухі — усё гэта жыве ў памяці тутэйшых жыхароў. Зусім іншы абарот набірае размова, калі гаворка заходзіць пра часы юнацтва.

— Адных дзяўчат у нас было 64, — уключаецца ў размову Лідзія Філімонаўна Папкоўская. — Бывала, тры машыны для нас падганялі, каб завезці на сена. Ад белых хустак ды квяцістых сукенак луг аж стракацеў. На работу ехалі з песнямі і назад таксама. Узгадаеш колішняе і не верыш — няўжо мы так весела жылі?!

— А памятаеце нашы танцы? — працягвае Вольга Гаўрылаўна Кашко. — Адкуль толькі той спрыт браўся. Днём натомішся на калгасных палетках, вечарком бяжыш сваё сена з поля носіш пасцілкамі — здаецца, усё, падаеш з ног. Але варта толькі пачуць гармонік на вёсцы, і зморанасць як рукой здымае. Ногі самі нясуць туды, дзе чуюцца звонкія пералівы. Гуляем амаль да раніцы і, пакінуўшы крыху часу для адпачынку, разыходзімся па дамах.

Не прамінулі жанчыны расказаць і пра кірмаш на Пакровы, на які збіраўся народ з усёй акругі. Зараней прыпасалі ўсялякіх прысмак і з іх гатавалі шмат розных страў. Здаралася так, што не хапала посуду, каб расставіць ежу. Тады ішлі ў суседнюю вёску Межылессе, што ў Старадарожскім раёне, пазычалі там посуд і карысталіся ім. Ад душы весяліліся і на вячорках, якія ў той час былі нормай для кожнай вёскі. Там не толькі пелі песні ды скакалі, але і з карысцю праводзілі вольны час — напрыклад, плялі стружку.

Наогул, людзі добразычліва адносіліся адзін да аднаго, стараліся дапамагчы. Лідзія Філімонаўна да сённяшніх дзён з удзячнасцю ўзгадвае, як яе мужу вяскоўцы дапамагалі будаваць хату.

— Бывала, ідуць мужчыны, мой Міхась пакліча іх і папросіць усцягнуць бервяно. А там ужо пакрысе сам яго ўкладвае. Так і пабудаваў хату, у якой потым нарадзіліся пяцёра дзяцей. На сягоння мы з маім мужам вельмі багатыя людзі — вырасцілі дзяцей, маем 13 унукаў і шмат праўнукаў. Толькі жыві і радуйся.

— Яно сапраўды так, — прадоўжыла расказ сваёй сяброўкі Марыя Сцяпанаўна. — Цяпер што — усё ёсць, чаго душа жадае. А раней штапельная сукенка была за радасць. У ёй, дарэчы, я замуж ішла. А яшчэ скромны вяночак на галаве ў мяне быў. Весела і цікава гулялі ў нас вяселлі. Першы дзень спяваем ды танцуем, а назаўтра да нявесты прыязджаюць прыданкі. Збіраецца ўся радня, маладая апранае другую сукенку і абавязкова з фартухом. Туды і кладуць ёй прыданкі — хто сухарыкі, хто цукерку, словам, што ў каго ёсць. На заможнае і шчаслівае жыццё. Яно, можа, сапраўды так, бо з маім Леанідам мы вось ужо 55 гадоў разам. Пражылі цяжкае працоўнае, але прыгожае жыццё.

Усяго на сваім вяку пабачылі жыхары Ольніцы. І пажары, калі нехта падпаліў хату бацькі Марыі Сцяпанаўны — старшыні мясцовага калгаса, з пажыткаў паспелі вынесці толькі гармонь ды некалькі рэчаў; і страшныя выпадкі, калі раз’юшаны бык забіў сваю гаспадыню, а Лідзію Філімонаўну ледзьве не пазбавіў жыцця баран, пераламаўшы рабрыну; і прыемныя моманты, калі пры старшынстве Віктара Лявонавіча Ільюшава з’явіўся асфальт на вуліцы. А Пётр Іванавіч Чорны (у яго сям’і вырасла 5 дзяцей, і зараз ён мае 8 унукаў і праўнука — аўт.), які 22 гады адпрацаваў у калгасе “Расія” прарабам, успомніў, як яго брыгада будавала дамы ў вёсцы, і пасля 9 сем’яў атрымалі калгасныя кватэры. Расказаў і пра царкву, ад якой на некаторыя рэлігійныя святы рабіліся хрэсныя ходы на рэчку Дакольку. На жаль, у 60-я гады мінулага стагоддзя царкву разабралі. У мінулым застаўся і факт існавання невялікага цагельнага завода за той жа Даколькай, млына, школы і клуба, парасла травой сцяжынка і да мясцовай крамы. Статыстыкай гучаць і лічбы, што ў 70-я гады ў вёсцы пражывала больш за 300 чалавек і амаль у кожным двары мелася вялікая гаспадарка — адных толькі кароў было чатыры статкі па 20 — 25 галоў у кожным. Зараз на ўсю вёску адна карова, а жыхароў засталося ўсяго 53 чалавекі, сярод якіх тры маладыя сям’і і адна старэйшая жыхарка — Ганна Пятроўна Манько. Вось такую няхітрую гісторыю пра Ольніцу паведалі мясцовыя жыхары — рэшата і кош, яшчэ й трошкі больш.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко и Алиев посетили возрождаемые территории Азербайджана: эмоции и впечатления из Карабаха

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Фестиваль-конкурс детского искусства имени В. К. Иванова состоялся! Награждение

18 мая 2024
Читать новость
Культура

Второй день фестиваля-конкурса имени композитора Валерия Иванова в Глуске. Фоторепортаж

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Лучший спасатель-высотник страны — Евгений Стародуб

18 мая 2024
Читать новость
Актуально

18 мая – День работников физической культуры и спорта Республики Беларусь

18 мая 2024
Читать новость
Культура

В Глуске стартовал I Открытый региональный фестиваль-конкурс детского искусства имени Валерия Иванова

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Изучаем мнение население: летне-оздоровительная кампания и занятость для несовершеннолетних

17 мая 2024
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Урок памяти, посвященный Дню Победы, в Глусской средней школе № 2

17 мая 2024
Читать новость
Актуально

Как предотвратить занос и распространение опасных заболеваний животных

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Глушчане адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Беларусь помнит

Глуск празднует День Победы. Фоторепортаж

9 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Глуск собирает юных певцов, музыкантов  и танцоров

17 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 11—12 мая

10 мая 2024
Стрелка вверх
Культура

Второй день фестиваля-конкурса имени композитора Валерия Иванова в Глуске. Фоторепортаж

18 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Афиша выходного дня. Что посмотреть и куда сходить в Глуске 18—19 мая

16 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Эх, люди, люди… Из звонка в редакцию

10 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Глуске прошли мероприятия, посвященные Дню Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх