Темы

Працягваем знаёмства з гісторыяй роднага краю. Князі Гальшанскія-Дубровіцкія, цяжба за Глуск, і пры чым тут святая Юліянія

Працягваем знаёмства з гісторыяй роднага краю. Князі Гальшанскія-Дубровіцкія, цяжба за Глуск, і пры чым тут святая Юліянія

Працяг. Папярэдняя частка ў № 8

Важныя падзеі адбыліся ў Глускай воласці ў пачатку XVI стагоддзя. Звязаны яны з дзейнасцю новага ўладальніка Юрыя Гальшанскага. Нічога не атрымаўшы ў спадчыну, Юрый Іванавіч не толькі стаў уладаром усіх родавых маёнткаў Гальшанскіх, але і пабудаваў яшчэ адзін замак і заснаваў новы горад у сваіх глускіх уладаннях.

Бацька Юрыя — Іван Юр’евіч — валодаў Дубровіцай і Сцяпанню (знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Украіны). Ён першым пачаў называць сябе князем Дубровіцкім, таму лічыцца заснавальнікам роду Гальшанскіх-Дубровіцкіх. Першаму ўладальніку  Глускай воласці Івану Альгімонтавічу Гальшанскаму ён даводзіўся праўнукам, але іх чамусьці часта блытаюць. Займаў Іван Юр’евіч пасаду кіеўскага ваяводы, быў траюрадным братам вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка. Аднак пры ўсім гэтым стаў разам з князямі Бельскім і Слуцкім арганізатарам змовы супраць Казіміра. За што і быў пакараны смерцю ў 1481 годзе. Яго ўладанні перайшлі да малодшых братоў — Сямёна і Аляксандра.

Юрыю Гальшанскаму пасля смерці бацькі, відаць, давялося займаць невысокія вайсковыя ці дзяржаўныя пасады. Яго імя доўгі час не сустракаецца ў пісьмовых крыніцах. Але ў 1505 годзе Юрый Іванавіч вяртае бацькавы маёнткі Дубровіцу і Сцяпань. Праз тры гады ён займае бацькаву пасаду кіеўскага ваяводы, а з 1511 года становіцца гаспадаром у Гальшанах.

У Глускай воласці Юрый Іванавіч прэтэндаваў на ўладанні сваіх родзічаў — бабкі Юльяны і дзядзькаў Васіля і Юрыя. У 1507 годзе вялікі князь задаволіў яго запыт. Пасля гэтага пачалася праца па стварэнні новага маёнтка. Спачатку быў зроблены шэраг абменаў і дагавораў куплі-продажу з Марцінам Гаштольдам, Канстанцінам Астрожскім, дзядзькам Аляксандрам Гальшанскім.

Ліквідаваўшы цераспалосіцу ў сваіх глускіх уладаннях, Юрый Іванавіч атрымоўвае ў 1522 годзе прывілей на стварэнне замка і мястэчка пры ім. Першае ўпамінанне пра новы замак маецца ў прывілеі 1525 года, згодна з якім Юрый Іванавіч займеў права праводзіць кірмаш у сваім маёнтку пры замку. Адначасова з замкам будуецца і мястэчка. Яно ўпершыню згадваецца ў прывілеі 1527 года на правядзенне кірмашу ў “месце Глушском”.

Юрый Іванавіч прытрымліваўся праваслаўнай веры, рабіў шчодрыя ахвяраванні Кіева-Пячэрскай лаўры, будаваў новыя цэрквы. Яго імя ўнесена ў старажытны Пячэрскі памінальнік. Працяг богаўгоднай справы князь Дубровіцкі завяшчаў сваім дзецям.

Пасля смерці Юрыя Гальшанскага ў 1536 годзе глускімі ўладаннямі сумесна валодалі яго сыны Іван і Уладзімір. Уладзімір Юр’евіч загінуў у 1545 годзе ў сутычцы з татарамі. Іван Юр’евіч захварэў і памёр у 1549 годзе. Сямён — сын Юрыя Іванавіча ад другога шлюбу — памёр ад хваробы ў 1556 годзе. З яго смерцю род Гальшанскіх-Дубровіцкіх па мужчынскай лініі скончыўся. Глускія ўладанні разам з замкам былі падзелены паміж дочкамі Юрыя Іванавіча — Настассяй Заслаўскай і Соф’яй Палубінскай.

Як ні дзіўна, але з дзяцей Юрыя Іванавіча Гальшанскага найбольшую вядомасць атрымала дачка Юліянія.

Яна памерла ў дзявоцтве ва ўзросце 16 гадоў і, магчыма, па гэтай прычыне не ўпамінаецца ў радаводзе Гальшанскіх.

Яе пахаванне знайшлі выпадкова манахі Кіева-Пячэрскай лаўры. На магіле ляжаў камень з гербам Гальшанскіх і сярэбранай шыльдай з імем памершай. Ні смерць, ні час не закранулі яе цела. Здавалася, што Юліянія проста спіць. Мошчы спачатку былі выстаўлены ва Успенскім саборы.

Аднойчы Юліянія з’явілася да архімандрыта Пячэрскага Пятра Магілы са словамі аб сваім боскім прызначэнні і з наказам аб шанаванні мошчаў. Па загадзе мітрапаліта мошчы змясцілі ў багаты саркафаг з усхваляючым надпісам і правялі кананізацыю святой дзевы Юліяніі Гальшанскай. Пасля гэтага пачаліся вялікія цуды. Вераадступнік, які паспрабаваў украсці з труны каштоўны пярсцёнак, упаў мёртвым пры выхадзе з храма. Хворыя, што прыходзілі пакланіцца Юліяніі, вылечваліся.

Пажар 1718 года пашкодзіў мошчы святой, яны былі перанесены ў Блізкія (Антоніевы) пячоры. Усецаркоўнае ўшанаванне святой Юліяніі  (Иулиании) зацверджана трыма ўказамі Свяцейшага Сінода. Дзень памяці святой адзначаецца 6 ліпеня (па старым стылі), 28 верасня і ў другую нядзелю Вялікага посту. Святая Юліянія лічыцца “моцнай на небе заступніцай” жанчын і сям’і, яе мошчы лечаць цела і розум ад “мяцежнай хваробы”. У Кіева-Пячэрскай лаўры Юліянія ўшаноўваецца разам з першымі праваслаўнымі жанчынамі-святымі — княгіняй Вольгай, інакіняй Варварай і ігуменняй Ефрасінняй Полацкай.

У Беларусі храмы ў гонар святой Юліяніі дзейнічаюць у вёсцы Альшаны, аграгарадку Гожа і ў Слоніме.

Пры Гродзенскім Свята-Пакроўскім кафедральным саборы створана сястрынства, названае яе імем.

У Дубровіцы быў заснаваны прыход Юліяніі Гальшанскай, дзе захоўваецца ікона і частка мошчаў. У 2005 годзе жыхары Дубровіцы адзначалі пяцьсот год ад нараджэння святой князёўны.

А. ЕМЯЛЬЯНАЎ

На здымку: святая Юліянія Гальшанская (фрагмент роспісу)

Здымак з сайта pravenc.ru

Працяг будзе

Последние новости

Власть

Лукашенко провел телефонный разговор с Президентом Ирана

30 апреля 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РОЧС. Почему установка АПИ — это необходимость

30 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко призывает прекратить отток населения из регионов и «бешеную стройку жилья» в Минске

30 апреля 2026
Читать новость
Культура

Сегодня в Глуске — премьера художественного фильма «Одно на двоих» Национальной киностудии «Беларусьфильм»

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як да глушчан прыязджаў “голас Перамогі”

30 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко назвал инициативу «Один район — один проект» стратегической задачей в региональном развитии

30 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем