Темы

Партнёрскія адносіны вельмі верагодны

Партнёрскія адносіны вельмі верагодны

Кіраўнік каапсаюза Украіны Уладзіслаў Ганчарэнка са сваімі намеснікамі пабывалі ў Глускім раёне, дзе наведалі цэх замарозкі Глускага раённага спажывецкага таварыства, пазнаёміліся з прынцыпам работы, асноўнымі этапамі працэсу шокавай замарозкі сыравіны (на той момант ішла замарозка журавін). Гэта паездка — візіт у адказ на запрашэнне старшыні Белкаапсаюза Сяргея Сідзько, які некалькі раней на Украіне знаёміўся з дзейнасцю ўкраінскіх кааператараў.
У Глуску сяброўскую дэлегацыю сустракалі старшыня Магілёўскага аблспажыўсаюза Сяргей Шуркала, старшыня Глускага райвыканкама Юрый Дымша, падрабязныя тлумачэнні ў ходзе экскурсіі па цэху замарозкі давалі старшыня мясцовага спажывецкага таварыства Сяргей Зубчонак, спецыялісты вытворчасці. Да паездкі ў Глуск было азнаямленне з гандлёвай сеткай Міншчыны, далей госці з Украіны паедуць у Калінкавіцкі раён, дзе наведаюць тамтэйшую зверагаспадарку.
У гэтым годзе Глускае спажывецкае таварыства экспарціравала сваёй сыравіны больш як на 200 тысяч долараў ЗША, яе адгрузкі прадаўжаюцца і зараз. Замарожаная прадукцыя глускіх кааператараў, асабліва дарункі лесу, карыстаецца попытам у замежных партнёраў, таму ці дзіўна, што такой вытворчасцю зацікавіліся ў каапсаюзе Украіны. І няхай гэта паездка толькі азнаямляльная, яна не мела мэты заключэння якіх-небудзь дамоўленасцяў, але далейшыя партнёрскія адносіны з мясцовым спажывецкім таварыствам, мяркуючы па ўхвальных водгуках гасцей, не тое што не выключаны, а вельмі верагодны.

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Наши люди. Тренер по спорту Глусского ФСК Александр Кочергин

17 мая 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников физической культуры и спорта! Поздравление от руководства района

17 мая 2025
Читать новость
Актуально

Дефициты каких витаминов и микроэлементов часто встречаются у женщин в возрасте 35+? Отвечает нутрициолог

16 мая 2025
Читать новость
Образование

Министерство образования обновило перечень рабочих профессий для школьников

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Что интересного предложит 3—7 июня белорусская агропромышленная неделя

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Поздравления принимали работники физической культуры и спорта Глусчины

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем