Темы

Дзеці і ў дзецях шчасце

Дзеці і ў дзецях шчасце

Глядзіш на гэту жанчыну, і неяк не адразу верыцца, што гэта мнагадзетная маці. Зграбная постаць, спакойны выраз твару, дабрыня ў вачах, пры гэтым некаторае здзіўленне: маўляў, чым магла зацікавіць рэдакцыю? Восем дзяцей? Так, гэта многа. Планаваць столькі не планавалі, але пасля трох старэйшых сыноў хацелі дачку, потым яшчэ адну, каб не сумна было дзяўчынцы. Потым ужо і не думалі, што шмат дзяцей гэта нешта звышнатуральнае — усё прымалі як ёсць. І не шкадуюць аб гэтым.
Сям’я ў Кацярыны Міхайлаўны і Сяргея Аляксандравіча Матвейчыкаў з Глуска сапраўды вялікая, але пры гэтым і дружная: дзеці і паміж сабой добра ладзяць (дробныя спрэчкі не лічацца), і бацькоў паважаюць і слухаюцца: бачаць, як тыя для іх стараюцца, таму і самі заўсёды дапамагаюць па дому, па гаспадарцы. Ды і як не слухацца такіх бацькоў — добрых, працавітых. Тая ж Кацярына Міхайлаўна як прыйшла пасля школы працаваць санітаркай у раённую бальніцу, так і да гэтага часу працуе, работнік яна старанны, дысцыплінаваны, адказны. Такімі ж хоча бачыць і сваіх дзяцей — чатырох сыноў і чатырох дачок. Зрэшты, старэйшыя ўжо, як гаворыцца, на сваім хлебе. Дзяніс, яму 24 гады, па кантракце застаўся служыць у Гродна, 23-гадовы Аляксандр працуе з бацькам на будоўлі (ездзяць у Старадарожскі раён), Дзмітрый у свае 19 — навучэнец Бабруйскага прафесійна-тэхнічнага мастацкага каледжа. А вось дзяўчаты яшчэ школьніцы — Вольга вучыцца ў адзінаццатым класе, Ірына ў дзявятым, Марына — сямікласніца, Валя вучыцца ў чацвёртым. Самы ж малодшы, усеагульны любімец і пестунок Віцька, у гэтым годзе толькі пайшоў у першы клас. У яго дамашніх абавязкаў менш за ўсё. Пакуль што. Бо калі раз’едуцца, разляцяцца з роднага дома старэйшыя, менавіта на ім будзе галоўная дапамога бацькам, так што няхай расце, набіраецца сіл.
Зрэшты, Кацярына Міхайлаўна не прыспешвае той час, калі дзеці раз’едуцца: ім добра жывецца ўсім разам, весела, цікава. Адных днёў нараджэння бывае па тры, па два на месяц. Тады святочная вячэра ў “вузкім” сямейным крузе (праўда, на іх “вузкі” круг у некаторых не набярэцца і далёкіх сваякоў). А яшчэ ж ёсць і іншыя святы. Напрыклад, Дзень маці, які яны адзначаюць абавязкова, і абавязкова ад дзяцей будуць падарункі, зробленыя сваімі рукамі.
— А могуць і цэлы канцэрт наладзіць, — смяецца Кацярына Міхайлаўна, — ведаю, што ўжо нешта рыхтуюць.
Сапраўдным вялікім святам будзе яшчэ адна дата ў сям’і Матвейчыкаў — сярэбранае вяселле. У лістападзе 1987 года Кацярына і Сяргей пажаніліся. За гэты час яна паспела стаць любячай і любімай жонкай, гаспадыняй вялікага дома, мнагадзетнай маці. Кар’еры не зрабіла і не імкнулася да яе, затое заслужыла самую дарагую ўзнагароду — ордэн Маці (атрымала ў 2003 годзе), галоўнае ж — за гэтыя чвэрць стагоддзя стала шчаслівай жанчынай. У народзе кажуць: дай Бог дзеці і ў дзецях шчасце. Ёй даваў — і яна брала. Колькі даваў, столькі і брала — дзяцей, а з імі і шчасця. І ў гэтым яго сакрэт.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко заслушал доклады Крутого и Кочановой. В числе главного — совещание по Витебщине и мониторинг в торговле 

22 октября 2025
Читать новость
Актуально

С 20 октября по 6 ноября проходит республиканская профилактическая акция «За безопасность вместе!»

22 октября 2025
Читать новость
Общество

Конкурсная программа к Дню отца прошла в ЦКиД «Орион»

22 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

21 октября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи

21 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем