Напярэдадні прафесійнага свята сустрэліся з механізатарам ААТ “Глускі-АГРА” Анатолем Дзяшчэнем

Напярэдадні прафесійнага свята сустрэліся з механізатарам ААТ “Глускі-АГРА” Анатолем Дзяшчэнем — адным з тых надзейных людзей, на якіх трымаецца сельгасвытворчасць у нашым раёне.
Канкрэтна вызначанага рабочага месца ў Анатоля Дзяшчэні няма: ён, як і іншыя трактарысты, заўсёды ў раз’ездах, хто на розных палетках, хто на фермах або блізу іх, на сіласных траншэях. Таму сустрэцца з ім мы дамовіліся раніцай каля канторы “Глускага-АГРА”, куды ўсе механізатары і вадзіцелі сельгаспрадпрыемства штодня збіраюцца на ранішнюю планёрку атрымаць заданне на выкананне тых або іншых работ, узяць пуцёўку. Анатоль Дзяшчэня — трактарыст-машыніст ААТ “Глускі-АГРА”, працуе тут 20 гадоў, апошнія 15 — на пагрузчыку“Амкадор”.
Кабіна гэтага энерганасычанага трактара — яго рухомае рабочае месца, на колах, за акном мяняецца краявід, а ўнутры ўсё на сваіх месцах, тут ён адчувае сябе ўпэўнена, ведае, дзе, што і навошта.
“Я пайшоў працаваць адразу пасля школы, у 1991 годзе, у калгас “Праўда”, — згадвае мінулае Анатоль Рыгоравіч. — Правы трактарыста, як і многія хлопцы-старшакласнікітаго часу, атрымаў у вучэбна-працоўным камбінаце, добрая гэта была справа, ВПК, разам з атэстатам — і прафесія ў руках. Але адразу атрымаць трактар тады было амаль немагчыма: трактарыстаў у калгасах было багата, і маладым тэхніку не давалі, таму спачатку працава ўслесарам у майстэрні і толькі пасля армі ісеў за руль трактара.

Трактарыстам першыя пяць гадоў працаваў і тут, араў, сеяў, потым перасеў на пагрузчык. Зімой і вясной мая асноўная работа — каля ферм, пагрузка арганікі, кал іпачынаецца нарыхтоўка кармоў, працую на сіласных і сянажных траншэях, трамбую зялёную масу. Так круглы год і заняты”.
І ўся работа важная і патрэбная, а што да складанасці дзеянняў, то для спрактыкаванага трактарыста гэтага няма:
Ён аднолькава ўпэўнена адчувае сябе і на пагрузцы, і на трамбоўцы. Іншыя механізатары і вадзіцелі, з якімі працуе, таксама вопыт маюць, таму работа ідзе зладжана, непаразуменняў не ўзнікае. Пра свае механізатарскія будні Анатоль Рыгоравіч гаварыў лёгка і прама, на цяжкасці не скардзіўся. Нават калі загаварылі пра выхадныя, якіх гарачай парой амаль не бывае, і пра дамашнія справы, якія ў сваім доме ніхто не адмяняў, ён сказаў з усмешкай: “Летам позна цямнее, паспяваю і дома работу рабіць”. Вось так шчыра і проста, без надрыву і драматызму.
У гэтым корманарыхтоўчым сезоне Анатоль Дзяшчэня на сваім “Амкадоры” аб’ехаўці не ўсе брыгады сваёй вялікай гаспадаркі. Працаваў у Дуброве, Поўстцы, Старым Сяле, Усцярхах — усё не пералічыць, у дзень нашай сустрэчы і перад гэтым трамбаваў кармы каля Веснава. Хопіць работы і на далейшае, абы здароўе. Здароўя яму і ўсім працаўнікам сельскайгаспадаркі, аптымізму і добрага настрою і пажадаем на далейшае, каб справы ладзіліся, ураджаі павялічваліся, прывагі і надоі раслі, заробк ібылі стабільнымі, а людзі жылі і радаваліся — сабе, сваёй зямлі і сваёй працы.
Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота аўтара