Темы

Кожны дзень з добрым настроем!

Кожны дзень з добрым настроем!

У Наталлі Канстанцінаўны Хлістуновай было ўжо некалькі выпускных класаў. За 32 гады, што працуе настаўнікам пачатковых класаў у Завалочыцкай школе, яе выхаванцы выраслі, займелі свае сем’і і цяпер прывялі ў школу сваіх дзяцей.
— Мне прыемна, што мая першая вучаніца Таццяна Герман пасля заканчэння навучальнай установы вярнулася ў родныя мясціны і працуе ў нас педагогам-арганізатарам, — гаворыць Наталля Канстанцінаўна. — А як радасна было за Станіслава Курса, які ў свой час, стаўшы пераможцам абласной алімпіяды, прадоўжыў вучобу ў ліцэі г.Магілёва, а потым паступіў ва ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. А колькі яшчэ вось такіх, таленавітых і прагных да вучобы дзяцей атрымалі вышэйшую адукацыю. І гэта ўсё нашы, вясковыя дзеці. За такіх у жыцці будзе не сорамна.
Сёння ў чацвёртым класе займаюцца ўсяго шасцёра дзяцей. Хлопчыкі ўсе мясцовыя, завалочыцкія, а вось дзяўчынкі з суседніх вёсак — Гарадка, Заполля, Паляны. І Наталля Канстанцінаўна з жалем гаварыла аб тым, што яшчэ ў 80 — 90-х гадах мінулага стагоддзя ў пачатковыя класы прыходзіла больш за 20 вучняў. А яшчэ педагогаў-мужчын было намнога болей, цяпер жа толькі два.
— Вельмі хочацца, каб школа яшчэ доўга звінела дзіцячымі галасамі, — працягвае наша субяседніца. — Вы не ўяўляеце, якія цікаўныя і добразычлівыя нашы вучні. З такімі прыемна працаваць, і кожны свой рабочы дзень я пачынаю з добрым настроем.

Вольга ЧУЧВАЛ
Фота аўтара

Последние новости

Актуально

На гэтым тыдні гаспадаркі раёна прыступілі да ўборкі азімага рапсу

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Третий трудовой семестр

17 июля 2026
Читать новость
Власть

«Зеркало истории суверенной Беларуси». Александр Лукашенко о 35-летии фестиваля «Славянский базар в Витебске» 

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Профсоюзы благодарят участников кормозаготовки

17 июля 2026
Читать новость
Творческие проекты

Кожная пятнiца — роднае, сваё. Бабруйск

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Когда собака не друг человека

17 июля 2026
Читать новость