Темы

Работа без адрыву ад вучобы

Работа без адрыву ад вучобы

Амаль сто сорак сем мільёнаў рублёў асвоены школьнікамі раёна ў рамках другаснай занятасці, якую штогод арганізоўвае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва. Адпаведныя дагаворы на пашыў мягкага інвентару яшчэ ў красавіку былі заключаны з аддзелам адукацыі і санаторнай школай. Дзяўчаты-старшакласніцы (узрост ад 14 да 16 гадоў) займаліся пашывам пасцельнай бялізны, ручнікоў, штор, рукавіц і хустачак. Да гэтага часу ўжо пашыта і перададзена Каменскаму дому-інтэрнату 750 адзінак швейных вырабаў. Каля пяцісот адзінак пасцельнай бялізны атрымала раённая бальніца, частка пашытых вырабаў пайшла на патрэбы мясцовых устаноў адукацыі і санаторнай школы.
Зараз запланаваныя аб’ёмы работ завяршаюць старшакласніцы СШ №1 райцэнтра. Нямногім больш як за месяц, без адрыву ад вучобы, яны пашылі 64 дзіцячыя камплекты пасцельнай бялізны (па 4 прадметы кожны), больш за 90 ручнікоў, 320 хусцінак, амаль 600 прасцін, 50 навалачак, дашываюць рукавіцы (100 пар). Да другаснай занятасці ў школе ў гэтым годзе было прыцягнута 60 вучаніц з 8 па 10 класы, імі асвоена 9 мільёнаў 870 тысяч рублёў, а пашытыя рэчы будуць адпраўлены ў Веснаўскі дом-інтэрнат і перададзены раённаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзіцячыя камплекты пойдуць для патрэб сваёй школы.
Усяго ж у Глуску на пашыве вырабаў вясной, летам і восенню на базе санаторнай, першай і другой школ, а таксама Цэнтра творчасці працавалі 210 мясцовых школьніц. Як паведамілі нам у службе занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, з агульнай сумы, асвоенай імі, на заработную плату пайшло 39 мільёнаў 623 тысячы рублёў.

Т.ЛУГАВАЯ
Фота аўтара

Последние новости

Общество

Из криминальной хроники

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Узнали результаты матча глусской команды «Птичь» с футболистами из Быхова

16 мая 2026
Читать новость
Культура

Фестиваль детского искусства имени В. К. Иванова в Глуске. Награждение участников хореографического конкурса. Фоторепортаж

16 мая 2026
Читать новость
Культура

Фестиваль детского искусства имени В. К. Иванова в Глуске. Награждение инструменталистов и вокалистов. Фоторепортаж

16 мая 2026
Читать новость
Образование

Рассказываем, где будут отдыхать школьники Глусского района

16 мая 2026
Читать новость
Власть

16 мая — День работников физической культуры и спорта

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем