Темы

Сіламі дабра і гуманізму

Сіламі дабра і гуманізму

Палепшыць жыццё людзей, мабілізуючы сілы дабра і гуманізму. Вось прынцып, на якім грунтуецца работа валанцёраў з Беларускай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Яму падпарадкаваны ўсе праводзімыя імі мерапрыемствы. Пра дзейнасць Глускай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа падчас сустрэчы з валанцёрамі з першай школы райцэнтра расказала старшыня арганізацыі Таццяна Паплаўская. Зрэшты, школьнікі-валанцёры і самі нямала ведаюць і нямала робяць для прапаганды гуманітарнай дзейнасці гэтай арганізацыі, што аб’ядноўвае ва ўсім свеце больш за мільён чалавек. Днямі валанцёры школы распачалі чарговы праект “Свае сярод сваіх”. Стартаваў ён з пасяджэння за круглым сталом, дзе педагог-арганізатар школы Марыя Яромчык прапанавала вучням цікавы відэапраект і мультфільм, прысвечаныя дзейнасці Чырвонага Крыжа. У гульнёвай форме старшакласнікі пераканаліся ў неабходнасці прапагандаваць ідэі дабра і гуманізму сярод людзей увогуле і ў маладзёжным асяроддзі у прыватнасці. Дарэчы, менавіта прапагандзе ідэй Чырвонага Крыжа і валанцёрскага руху сярод моладзі раёна і прысвечаны гэты новы праект. Праводзіцца ён па прынцыпе: роўны навучае роўнага. У яго рамках будуць распрацаваны анкеты аб дзейнасці БАЧК, запланавана правядзенне трэнінгаў з вучнямі гімназіі Глуска і школы №2 райцэнтра, а таксама сумесная распрацоўка і распаўсюджанне інфармацыйных буклетаў. Праект разлічаны на тры месяцы, і потым адбудзецца падвядзенне яго вынікаў. Ацэньваццца ён будзе на ўзроўні вобласці. Ёсць спадзяванне, што там ён не згубіцца сярод іншых добраахвотніцкіх ініцыятыў, бо валанцёры з першай школы ўжо маюць вопыт распрацоўкі падобных праектаў, пры гэтым не раз выходзілі ў прызёры. За імі нават перамога ў рэспубліканскім конкурсе “Сем прынцыпаў Чырвонага Крыжа” і фотаапарат у падарунак. Цяпер з яго дапамогай захоўваюцца ўсе найбольш цікавыя моманты разнастайных валанцёрскіх спраў. Папоўніць іх пералік і новы чарговы праект.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ 
Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

Узнали, как наши подписчики используют нейросети и насколько им доверяют

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как лесоводы Глусчины отметили свой профессиональный праздник

26 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Молодым специалистам на заметку

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

Орденом Матери награждены 239 жительниц всех областей и Минска

25 сентября 2026
Читать новость
Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем