Темы

Новая ферма вартая некалькіх старых

Новая ферма вартая некалькіх старых

Многа гэта ці мала, калі ўдой на карову складае 2592 кілаграмы? Нават неспецыяліст у галіне жывёлагадоўлі скажа, што мала. Спецыялісты ж, каб паказаць больш дакладную карціну, будуць карыстацца і іншымі паказчыкамі. Напрыклад, такімі: сабекошт 1 тоны малака складае 2 мільёны 387 тысяч рублёў, сярэдняя цана яго рэалізацыі 2 мільёны 710, таму рэнтабельнасць усяго 13,6 працэнта. Менавіта такімі лічбамі характарызуецца становішча спраў у падсобнай гаспадарцы Глускага райаграпрамтэхзабеспячэння. Ці можна працаваць лепш, з большай прадукцыйнасцю? Так. Для параўнання зазначым, што ў СВК “Калгас “Зара” сабекошт тоны малака 2 мільёны 200 тысяч рублёў, сярэдняя цана рэалізацыі 2 мільёны 950 тысяч рублёў, а рэнтабельнасць – 34,1 працэнта. Як бачым, розніца даволі адчувальная.
У чым жа прычына такога істотнага адставання ад лідараў па вытворчасці малака? Зноў-такі спецыя-лістам яна бачыцца ў тым, што жывёлагадоўля прадстаўлена тут пяццю дробнымі малочна-таварнымі фермамі, дзе каровы на прывязным утрыманні па 150-220 галоў на кожнай. А такія ўмовы не дазваляюць наладзіць паточна-цэхавую арганізацыю вытворчасці малака, кармлення кароў згодна з іх фізіялагічным станам. Вось чаму было прынята рашэнне аб мадэрнізацыі малочна-таварнай фермы ў Дуброве.
Выбар гэты зусім невыпадковы, зазначыў падчас наведвання аб’екта старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша. Менавіта тут сканцэнтравана 36 працэнтаў усяго пагалоўя буйной рагатай жывёлы, ёсць тры цялятнікі на 180-200 месцаў кожны, два кароўнікі. Зараз адзін з былых кароўнікаў рэканструяваны пад цэх сухастойных кароў і іх расцёл на 150 жывёламесцаў. Кіраўнік раёна са сваім першым намеснікам Канстанцінам Голубам, намеснікам па будаўніцтве Аляксандрам Анцюшэнем, дырэктарам КУП “Капітальнае будаўніцтва” Аляксандрам Харцам і прадстадстаўнікамі райаграпрамтэхзабеспячэння былі на новым цэху якраз тады, калі там завяршаліся работы па падвядзенні сістэм водапаення і энергазабеспячэння. У бліжэйшай перспектыве прадугледжана зманціраваць з драўляных канструкцый 2 кароўнікі і даільную залу, што дасць магчымасць павялічыць пагалоўе да 635 галоў з беспрывязным утрыманнем. Калі ж рэканструяваная ферма ў Дуброве будзе выведзена на поўную магутнасць, вытворчасць малака тут павінна ўзрасці да 3150 тон, мадэрнізацыя працэсаў значна палегчыць працу людзей. Акрамя таго, з павелічэннем вытворчасці працы і павышэннем якасці выпускаемай прадукцыі, яе рэнтабельнасці ўзрасце ўзровень аплаты жывёлаводаў, а значыць, і дабрабыт сяльчан.
Такія ж вытворчыя нарады з аналізам рэальнай сітуацыі і разлікамі на будучае былі праведзены старшынёй райвыканкама Юрыем Дымшам і на новабудоўлях фермаў ва Усцярхах СВК “Калгас “Зара камуны” і Слабодцы СВК «Калгас «Зара».

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко заслушал доклады Крутого и Кочановой. В числе главного — совещание по Витебщине и мониторинг в торговле 

22 октября 2025
Читать новость
Актуально

С 20 октября по 6 ноября проходит республиканская профилактическая акция «За безопасность вместе!»

22 октября 2025
Читать новость
Общество

Конкурсная программа к Дню отца прошла в ЦКиД «Орион»

22 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

21 октября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи

21 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем