Темы

З віншаваннямі і падарункамі

З віншаваннямі і падарункамі

Веснаўскі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафі-зічнага развіцця – установа сацыяльная і падпарадкоўваецца Міністэрству працы і сацыяльнай абароны. Аднак адносіны з галіновым міністэрствам не толькі службовыя: кожны год яго прадстаўнікі прыязджаюць сюды, каб павіншаваць выхаванцаў і работнікаў дома-інтэрната з Новым годам і Калядамі, раздзяліць з імі святочную радасць. Сяголета ў рамках акцыі “Нашы дзеці” Веснава наведала міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, разам з ёю віншаванні і падарункі сюды прывезлі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Тарасенка, кіраўнік персаналам Белаграпрамбанка Іван Капелька, дырэктар дабрачыннай арганізацыі “Праект дапамогі дзецям Чарнобыля” Валянцін Чарнякевіч, старшыня абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Генадзь Шпакоўскі, гасцей суправаджалі старшыня Глускага райвыканкама Юрый Дымша і яго намеснік па сацыяльных пытаннях Людміла Клыга.
Дзеля справядлівасці трэба зазначыць, што ў гэтым доме-інтэрнаце госці такога ўзроўню бываюць нярэдка, таму сустракаць іх тут і ўмеюць, і любяць. Вось і на гэты раз свята было арганізавана на высокім узроўні, а таму атрымалася вясёлым і запамінальным. Пры гэтым не будзем скідваць з рахунку і навагоднія падарункі, што былі прывезены і для патрэб установы, і для яе юных выхаванцаў, – спортінвентар, тэлевізар, пральная машына, цукеркі і іншыя прысмакі. Пагадзіцеся, яны таксама паляпшаюць настрой, асабліва дзецям, нават калі яны хворыя.

Т.ЛУГАВАЯ

Последние новости

Общество

В Глуске прошло торжественное собрание коллектива Автопарка № 15. Фоторепортаж

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Белстат: за девять месяцев в Беларуси ввели 2,7 млн кв. м жилья

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 26 по 30 октября на территории Могилёвской области пройдет Неделя детской безопасности

24 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе проходит акция «Дай лесу новае жыццё»

24 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Изменения в правилах застройки. В РУП «Стройтехнорм» рассказали, какие новации вводятся с 1 декабря

24 октября 2026
Читать новость
Общество

Глусский район. Дороги и транспорт

24 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем