Темы

Згатавана майстрамі!

Згатавана майстрамі!

Ці смакавалі вы пудынг з мінтаю, рулет пікантны, рулецікі са свініны з чарнаслівам і яблыкамі? Калі не, то вось яны, на фотаздымку перад вамі. “Што той фотаздымак? — скажаце вы. — Фотаздымак не пахне і яго не пакаштуеш на зуб!”. Насамрэч так, але пакаштаваць можна ў нашым рэстаране, дзе працуюць прыгатаваўшыя гэту прыгажосць і смакату майстры-повары Таццяна Тузік і Наталля Мікула. Не адчуеш з газетнай старонкі і смаку рыбных каштанаў, рэцэпт якіх распрацавала повар 6-га разраду кафэ “Маладосць” Марына Мароз. Гэта ні ў якім разе не рэклама названых аб’ектаў грамадскага харчавання, гаворка ідзе пра тое, што менавіта гэтыя навінкі глускіх повараў былі прадстаўлены на кулінарным савеце Магілёўскага аблспажыўсаюза, куды кожнае раённае спажывецкае таварыства прывозіць спецыяльна згатаваныя фірменныя стравы. І заўсёды вырабы нашых повараў там на асаблівым рахунку, бо прыгатаваны яны суперпрафесіяналамі. Зноў-такі гэта сказана не таму, што кожны сваё хваліць, а таму, што гэта і сапраўды так. Мяркуйце самі: званне майстар-повар даецца толькі на рэспубліканскім узроўні, а пацвяр- джаць яго патрэбна пастаянна, кожны месяц распрацоўваючы новае блюда. Па словах начальніка ўчастка грамадскага харчавання Глускага райпо Тамары Самуйлік, не ў кожным раёне сістэма грамадскага харчавання можа пахваліцца майстрамі-поварамі. Ды што там раён — не кожны сталічны рэстаран мае повара такога ўзроўню, а ў нас на адной кухні адразу два! Таму ці дзіўна, што любыя госці, у тым ліку і афіцыйныя дэлегацыі, заўсёды ўхвальна адзываюцца пра стравы, што падаюцца ў нашым рэстаране.
Аднак зараз не пра гэта, а пра тое, што і на мінулым кулінарным савеце навінкі глускіх повараў атрымалі высокую ацэнку спецыялістаў. Больш таго, повар кафэ Марына Мурашка, якая прымала ўдзел у савеце разам са сваімі калегамі, павысіла сваю кваліфікацыю і атрымала 4 разрад. Гэта, зразумела, не вышэйшая ступенька майстэрства, але калі перад вачамі прыклад такіх выдатных прафесіяналаў, то без самаўдасканалення проста нельга. Да таго ж, як і належыць майстрам-поварам, Таццяна Тузік і Наталля Мікула рэгулярна праводзяць майстар-класы для сваіх калег, таму не выключана, што мясцовая сістэма грамадскага харчавання яшчэ папоўніцца прафесіяналамі такога класа. А што, было б нядрэнна!

Т.ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Власть

С Днем работников нефтяной, газовой и топливной промышленности! Поздравляет руководство района

6 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

Коллектив Глусской районной больницы пополнили девять молодых специалистов

5 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем белорусской письменности! Поздравление от руководства области

5 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Прокачай безопасность: три важные настройки телефона

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Могилёвском районе погиб пенсионер

4 сентября 2026
Читать новость
Образование

Первое сентября: как в Глусском районе отметили День знаний

4 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем