Темы

Кожная пятніца — роднае, сваё. Успомнім самы вядомы верш самага вядомага паэта касцюковіцкага краю Аркадзя Куляшова

Кожная пятніца — роднае, сваё. Успомнім самы вядомы верш самага вядомага паэта касцюковіцкага краю Аркадзя Куляшова

Заўтра-паслязаўтра Касцюковічы прымуць Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды ўспомнім самы вядомы верш самага вядомага паэта касцюковіцкага краю Аркадзя Куляшова.

Паэт-лірык, паэт-філосаф Аркадзь Куляшоў напісаў шмат добрых, цудоўных вершаў, а вось жа так бывае: хрэстаматыйным, самым цытуемым стаў юнацкі верш, напісаны ў 1928 годзе, калі Аркадзю было 14 гадоў! Потым ён істотна яго перапрацаваў, і ведаем мы гэты, другі варыянт. Аднак ці з’явіўся б увогуле гэты шэдэўр беларускай паэзіі, калі б не было тых самых першых юнацкіх радкоў?

У 1972 годзе Ігар Лучанок паклаў на верш Аркадзя Куляшова мелодыю, песню з назвай “Алеся” выканалі “Песняры”, і яна адразу стала неверагодна папулярнай. Кажуць, што “Алеся” гучала нават на каляземнай арбіце.

Бывай…

Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.

Чаму так горка, не магу я зразумець.

Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае

На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

Ці помніш першае нясмелае прызнанне?..

Над намі жаўранкам звінеў і плакаў май.

Назаўтра золкае, туманнае світанне,

Суровы позірк твой і мой нямы адчай.

Пайшла ты, любая, пад гоман жоўтых сосен,

Пайшла, маўклівая, пад хваль жытнёвых шум,

Туды, дзе гойдала зялёнае калоссе

На сцежках ростані мой адзінокі сум.

Пайшла за ціхія, далёкія прасторы

Світальнай зоркай ты, што гасне ў сіняве.

Душы пакрыўджанай гарачыя дакоры

Слязой халоднаю застылі на траве.

Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманны,

Палынны жаль смугой ахутаных дарог,

Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны

Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.

Бывай, смуглявая, каханая, бывай.

Стаю на ростанях былых, а з паднябесся

Самотным жаўранкам звініць і плача май.

Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.

Твой светлы вобраз панясу я па жыцці.

На ўсходзе дня майго заранка дагарае,

Каб позна вечарам на захадзе ўзысці.

Падрыхтавала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Общество

Олег ДЬЯЧЕНКО: «В моей семье о том, что 17 сентября 1939 года завершилась национальная трагедия белорусов, знают не понаслышке»

4 сентября 2026
Читать новость
Власть

Госнаград и Благодарности Президента удостоены аграрии и коллективы сельхозпредприятий Брестской области

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Кожная пятніца — роднае, сваё. Успомнім самы вядомы верш самага вядомага паэта касцюковіцкага краю Аркадзя Куляшова

4 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

После школы— кто куда: в какие учебные заведения поступили выпускники 9-х и 11-х классов

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

Наши люди. Ведущий инженер группы средств и систем охраны Глусского отделения Департамента охраны Виталий Наркевич

3 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

«Академия туристического бизнеса» от Белагропромбанка

3 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем