Темы

Адказная справа — адказнаму чалавеку

Адказная справа —   адказнаму чалавеку


Калісьці ў кожным паважаючым сябе сяле быў свой млын, а млынар сярод вяскоўцаў быў чалавекам і прыкметным, і заможным. І гэта не дзіўна: нашыя продкі вялі натуральную гаспадарку, і праз млын праходзіў ледзь не ўвесь ураджай сяльчан. Іншая справа цяпер — мукі бяры якой хочаш і колькі хочаш, расфасаванай і нават змешанай з рознымі карыснымі дабаўкамі. Праўда, і цана адпаведная, і пастаўшчыкі могуць падвесці, і да якасці пытанні ўзнікнуць могуць. Што рабіць, каб не залежаць ад усіх гэтых фактараў, у СВК “Калгас “Зара” доўга не думалі, а ўзялі і набылі лінію па прыгатаванні камбікорму, усталявалі ў адным з памяшканняў жывёлагадоўчага комплексу “Пціч” і запусцілі. Вось ужо шосты год працуе яна там і забяспечвае яго шматлікае пагалоўе карыснымі кармамі. Прычым такімі, якія патрэбны той ці іншай узроставай групе.
Пра гэта нам расказаў млынар-кладаўшчык Мікалай Турлыка, паказваючы сваю зацярушаную мукой гаспадарку. Працэс там і сапраўды механізаваны (варочаць жорны не трэба, як колісь!), самую цяжкую працу робіць машына, а вось засыпаць зерне, дадаць розныя дабаўкі ў патрэбнай колькасці, а потым адвезці ўжо гатовы прадукт — справа яго дужых рук. І зусім бы цяжка ім (рукам) прыйшлося, каб не вынаходніцкія здольнасці інжынера комплексу Леаніда Цагельніка, які з пластыкавай бочкі змайстраваў для млынара і вельмі зручную цялежку для адвозу — падвозу мяхоў з камбікормам, і добры ёмісты шуфлік для засыпання зерня. Што ні кажы, а здатныя мы на розныя тэх-нічныя хітрыкі і штукарствы, наш чалавек любы механізм удасканаліць і палепшыць можа! І ўсё для таго — каб працаваць было зручна!
І сапраўды, клопат пра чалавека ў калгасе “Зара” не на апошнім месцы: лінія па прыгатаванні камбікорму — механізм даволі шумны, таму для млынара набылі навушнікі. Мы ўжо не пыталіся, ці слухае ён праз іх музыку, але тое, што яны абараняюць ад моцнага грукату — гэта факт. Як факт і тое, што Мікалай Турлыка за тры гады работы на гэтай лініі добра асвоіўся ў млынарскай справе, ведае, колькі і якіх дабавак трэба дадаваць для розных узроставых груп жывёлы, і спраўна штодня выдае па сем тон гатовай прадукцыі (у тым ліку і для цялят першага перыяду). Паколькі на вялікае пага-лоўе гаспадаркі камбікорму патрабуецца шмат і кожны дзень, то выхадныя млынару дае той жа Леанід Цагельнік, які на “ты” з кожным механізмам жывёлагадоўчага комплексу. А Мікалай Васільевіч сваю адказную справу можа даверыць толькі такому, як і сам, адказнаму чалавеку.
Т. ЛУГАВАЯ
Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Профсоюз помог работнику получить положенную выплату

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Комиссия по содействию занятости в Глусском районе: кого рассмотрели, что предложили

30 октября 2025
Читать новость
Культура

«Есаул» российской эстрады Олег Газманов на «Золотом шлягере» в Могилёве

30 октября 2025
Читать новость
АПК

Палявыя работы ў Глускім раёне

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Безопасные каникулы

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Служат наши парни. Василий Медведок из Балашевичей

30 октября 2025
Читать новость