Темы

Дзе нарадзіўся — там і згадзіўся

Дзе нарадзіўся — там і згадзіўся

Уся працоўная біяграфія Сяргея Душынскага звязана з жывёлагадоўляй. Дваццаць гадоў таму ён прыйшоў на Карніцкую ферму даглядчыкам, ды так і застаўся там.

— А што, мне падабаецца, — гаворыць ён. — Жыву ў Карніцы, на работу хадзіць блізка і навошта шукаць нешта лепшае. Як кажуць, дзе нарадзіўся — там і зга-дзіўся. Тут я не адчуваю сябе адзі-нокім. Побач працуе мой брат Анатоль. У яго іншая спецыфіка работы — доіць кароў. І я ў свой час тры гады даглядаў цялят, а потым перайшоў на кароўнік. Галоўнае ў маёй рабоце, каб статак быў своечасова накормлены. Таму раніцай у палове сёмай мы (разам з ім працуе Аляксандр Бяспалаў — аўт.) ужо пачынаем раздаваць кармы. Спачатку развозім сілас, потым едзем на склад па муку, бульбу, а напрыканцы змены прывозім сена і раскідваем па праходах, вечарам ужо даяркі раздадуць яго каровам. Калі ёсць у тым патрэба, то магу і затрымацца на ферме — усё роўна дома асаблівай работы няма. А так час хутчэй праходзіць, ды ў калектыве яно весялей.

Так выйшла, што Сяргей Уладзіміравіч жыве адзін. Але, нягле-дзячы на такія абставіны, у яго хаце часта чуецца дзіцячы смех. Да дзядзькі любяць прыходзіць у госці дзеці брата. Асабліва хлапчукі, якія не прамінуць наведацца на ферму, каб дапамагчы бацьку, а заадно і да дзядзькі зазірнуць. Пляменніца Кацярына ўжо дарослая і таксама выбрала прафесію жывёлавода — працуе на турынской ферме даяркай. Ёсць у Сяргея Уладзіміравіча яшчэ два пляменнікі — дзеці сястры — і нават унук. Усіх ён лічыць сваёй адзінай вялікай сям’ёй — і гэта яго вялікае шчасце і радасць.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Год белорусской женщины

Медицина — больше чем профессия. Фельдшер отделения скорой медпомощи Глусской ЦРБ Жанна Непочелович

21 июня 2026
Читать новость
Власть

С Днем медицинских работников!Поздравление от руководства района

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. Смутны час глускай гісторыі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

День молодежи и студенчества отмечается в Беларуси в последнее воскресенье июня

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В память о тех, кто не смог увидеть Победу своими глазами

20 июня 2026
Читать новость
АПК

Наши люди. Механизатор агрофирмы «Славгородский» Егор Потапейко

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем